Мне ні на жонку, ні на дзеці, мне гэтага, што есць, недзе падзеці. Fed., 210.
У яго коз воз і дзяцей загарадзь. Л. Царанкоў, 1960, Касц. 13.9.2.
Хіба ў мяне коз воз, дзяцей хата? А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
Дзеці, дзеці, добра з вамі ўлеце, а зімою то хоць аб печ галавою. Fed., 92; Жанч., 87.
Хоць на грошы бяда, але дзяцей паддастаткам. Fed., 116.
Былі недастаткі цераз дзень, а як дзеткі пайшлі — дык штодзень. Жанч., 87.
Кабыла дваццаць жарабят прывяла, а сама ў хамуце здохла. Сцяшк., 594, Маст.
Не штука дзяцей мець — зарабіць на іх штука. Ляцкий, 31.
Калі маеш дзіцятка, дык май і калыску. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Ані лыжкі, ані міскі, а павесіў тры калыскі. М. Бохан, 1965, Маст. 13.10.3.
Дзяцей, як бобу, а хлеба ні дробу. Жанч., 87. Вар.: Сцяшк., 588, Гродз.
Калі дзіця на свет прыходзіць, новы кусок хлеба родзіць. Dybow., 182.
Дасць бог раточак, дасць і кусочак. Fed., 36.
а) Даў бог раток, даець і кусок. Ляцкий, 9.
б) Калі бог дасць дзеткі, дасць і на дзеткі. Tyszk., 412; Шпил., Бел., 181; Dybow., 11.
83 👁