Старонка 116
◀ / 617 ▶
Дзеці маючы, хоць бедна жыву, але весялюся. Янк. М., 125. Багат Аўдзей (Хвадзей, Андрэй), поўна хата дзяцей. Шпил., 175; Шейн, II, 472, Барыс. п.; Сержп., 24; Жанч., 87; А. Рахунак, 1967, Слон. 13.10.20. а) Як той кажа верабей: ніц, ніц, а поўна страха дзяцей. Fed., 326. Быў бы каваль да каваліха, будзець гэтага ліха. Нос., 10; Нос., Слов., 240; Дуб., 6; Добр., Смол., 29. Муж не глядзіць у гаруд. К. Кабашнікаў, 1970, Астр. 8.2.34. Што рок, то прарок. Fed., 244, 262. а) Младзенец што рок, то прарок. Дуб., 36. Адно ў пушку, другое ў трыбушку. Fed., 252. Аднаго да долу, другога да дому. Fed., 80. Чые мруць, а нашы як із вады йдуць. Добр., Смол., 29. Пацей, Мацей, калі многа дзяцей. Сержп., 136; Ляцкий, 20. Даў бог дзеці, ды няма дзе дзеці (падзеці). Шейн, II, 475, Ігум. п.; Жанч., 87; Л. Задаля, 1967, Клецк. 13.10.24; М. Расюкевіч, 1965, Навагр. 13.10.2. а) Дзеці, дзеці, дзе ж вас падзеці? Fed., 92. Вар.: Ляцкий, 31; Жанч., 87; М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. б) Дзеці, дзеці, дзе вас падзеці, ці ваўкам аддаці, ці сабакам паўкідаці? Янк. М., 124. Жонка, ці звонка, дзеткі ці гудуць? Нос., 43; Дуб., 20; Сержп., 68.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 617 ▶