ДЗЕЦІ І ІХ ВЫХАВАННЕ
Сваё дзіцятка міла. Сержп., 54.
а) Каждаму сваё дзіця міла. Нос., 59. Вар.: Сержп., 53; Fed., 92.
Сваё дзіцятка мілей сэрцу маткі. Ляцкий, 40.
Дзіцятка хоць і крыва, ды бацьку з маткаю міла. Зах., 251.
Чорт свае дзеці любіць і ад сябе не пушчае. Fed., 168.
Савіныя дзеці самыя харашэйшыя. М. Грынблат, 1976, Лаг.
«Чые дзеткі харашэйшыя?» — «Мае,— кажа сава.— І лупаценькія, і кашлаценькія». Янк. М., 31.
Маленькая, ды даражэнькая. Янк. Н., 5.
а) Хоць маленька, да дарагенька. Fed., 177. Вар.: Pietk., 378.
У сваей маткі ўсе добрыя дзеткі. Fed., 180.
Хата без дзяцей — магіла, а з дзяцьмі — базар. Янк. М., 125.
Каторага пальца не ўрэж, то ўсё баліць. Fed., 213.
а) Каторага пальца не ўрэж, то кажан баліць; будзь катораму дзіцяці кепска, то ўсё бацькам сэрца баліць. Fed., 92.
86 👁