1211. Кум не кум, і дзіця ў воду. Нос., 71.
1212. Адкуль кума ідзеш, калі ўзвару не нясеш? Сержп., 67.
1213. Каму да чаго, а куме да ўсяго. Сах.; В. Зубараў, 1957, Гом. 13.3.29.
1214. Кума-сваха, падбірай крохі, мачай у тук. Ляцкий, 18.
1215. Кума б гаварыла, да замазана рыла. Нос., 71.
1216. Кума з возу — каню лягчэй. 1961, Брасл. 13.9.5.
1217. Кума звяла з вума. Fed., 157.
1218. Кума ад кума без вума. Нос., 71.
1219. Каб ведаць, калі кума будзе абедаць. Ляцкий, 15. Вар.: Сержп., 65.
1220. Калі б знаццё, што ў кумы піццё, і сам бы пайшоў і дзетак бы павёў. Нос., 62; Дуб., 32.
1221. У кумы і вада смачней. Ляцкий, 49.
1222. Спадзяваўся сытым быць, ажна кума есці не наварыла. Ляцкий, 42.
1223. То не кума, што з кумам не піла. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
1224. Хто кумы не цалаваў, той і мёду не знаў. Ляцкий, 55.
а) Хто кумы не цалаваў, той і слодычу не знаў. Сержп., 67.
1225. Сытай куме ўсё юр на ўме. Дуб., Нар., 2.
1226. Ехаў дахаты, а трапіў да кумы. Ігнат.
86 👁