Старонка 111
◀ / 617 ▶
Хто бабе не ўнук. Нос., 175; Fed., 12. І пашыла, і надзела, і на бабку паглядзела. Dybow., 9. Каго добра ўважаюць, то й з тым кумаюць. Fed., 323. Кала пекла жывучы, то трэба і чорта за кума папрасіць. Fed., 232. а) Жывучы ля пекла, і чорта з чарціхаю ў кумы папросіш. Pietk., 335. Кумаўство не вялікае сваяўство. Рапан., 80. а) Кумаўство не вяліка прыяцельства. Fed., 157. Кум куме палцінку, а кума — халсцінку. Нос., 71. Вар.: Ром., Бел., I, 299. Гнісь, кум, не гнісь, да кала кішэні павярнісь. Нос., 25. У добрай гадзіне то і кум пабраціне. Fed., 98. Не быўшы кумам, не піць піва. Л. Малаш, 1969, Докш. 8.2.22. Не біўшы кума, не піць піва. Czeczot, 111; Мальч.; Шпил., 185; Киркор, 236; Нос., 92; Dybow., 184. а) Не біць кума — не піць піва. Ром., Зап., III, 225. Куме, куме, дурны вуме! Хадзі за сем міль у піва. Нос., 71. Кум куму пазнаў і ў піва пазваў. Дуб., Нар., 2. Хоць кум, ды сабака. Шпил., 187; Dybow., 191. а) Што кум, то й сабака, а як добры кум, то і за дзве сабакі. Ром., Мат., 83. Пускайся, куме, на дно — не траць дарам часу. Pietk., 338.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 617 ▶