а) Даганяючы, не нацалуешся (не пацалуеш, не цалаваць). Нос., 36; Fed., 97; І. Сагараеа, 1950, Браг. 8.1.35.
б) Ліжучы, не наясіся, даганяўшы, не нацалуешся. Dybow., 7. Вар.: Fed., 167.
в) Даганяючы, не начастуешся. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
38. Пацалаваў — не зарэзаў. М. Грынблат, 1932, Мінск.
39. Хмель тычынку абвівае, дзеўка хлопца абдымае. Сержп., 63.
40. Дзе баліць, там ручкі, дзе міла, там вочкі. Tyszk., 420; Шпил., Бел., 177.
41. А гдзе цемна, там пшыемна. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
42. Не гадана, не жадана, а само прышло. Нос., 111.
43. Ждала, ждала — ды й годзі сказала. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29; У. Іваноў, 1958, Мінск.
а) Ждалі, ждалі, дай жданкі паелі. Нос., 41; Радч., 277; Сержп., 30. Вар.: Дуб., 20.
44. Чаму ж тады не прышоў, калі мёсік узышоў, чаго ж цябе прынясло, як сонейка ўзышло? Дуб., Нар., 2.
45. Хіба чорт здумаў гэтыя залёты: ані ўночы сну, ані ўдзень работы. Fed., 348.
46. Не топай нагою: не сяду з табою. У. Іваноў, 1958, Мінск, 13.5.17.
а) Не тупай нагою: не лягу з табою. Нос., 104; Дуб., 38; Сержп., 7.
47. Ліхога любіць — сябе губіць. Сержп., 40.
48. Калі не знаць, то за што яе кахаць? Сержп., 49.
105 👁