РАДЗІНЫ, ХРЭСЬБІНЫ Не ўздыхай цяжка, бо панясеш лёгка. Fed., 323. Малое да большаму завада. Нос., 76; Дуб., 37. Дай бог душу, як у грушу. Fed., 87. Будуць дзеткі, хоць дробненькія. Сержп., 68. Жонка твая сяменніца (сямейніца), што год — то ўдод. Нос., Слов., 630; Дуб., 20. Родзіцца дзіцёнак — гатуй пялёнак. Ляцкий, 38. Не спадзейся на куму, шый сарочку і пеляну. Fed., 157. а) Не спадзявайся на хрэсную маці, сваю кашулю шый. Сах. Пагадзі радзіць, дай па бабу схадзіць. Нос., 128; Дуб., 47; Сержп., 45. Смерць і радзіны не глядзяць аніякай гадзіны. К. Кабашнікаў, 1963, Тур. 8.1.84. а) Смерць і радзіны не ждуць добрай гадзіны. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Вар.: Т. Сайкоўская, 1960, Ашм. 13.10.6. Не загубіла, а душу на свет пусціла. Сержп., 54. З пасмеху бываюць людзі. Pietk., 395. Шалы-шалы — вот і дачакаўся. Ляцкий, 59.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁