а) Як была сем лет удавою, то не чула ножак пад сабою. Fed., 317.
Без мужа цягні жылы, пакуль жыва. Жанч., 246.
Худа з худым мужам, а без мужа хужэй дужа. Жанч., 246.
Баба без мужыка, як калёсы без каня. «ЛіМ», 1969, № 71.
Удаву па двары пазнаеш. Янк. М., 20.
Удовіна і сякера не сячэ, і кабылка не вязе. Сцяшк., 612, Слон.
а) Удовіна і сякірушка не сякець, і кабылушка не вязець. Добр., Смол., 11; Жанч., 246.
Бабылкіна жыццё — нету нічаго: за што ні хваціся, за ўсім у людзі каціся. Добр., Смол., 4.
Над удавою бог з калітою. Fed., 317.
Па вошта, воўча, ідзеш? — А па паследняе ўдовінае парася. Нос., 128; А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
а) Куды, воўча, ідзеш? — Па ўдавінае апошняе. Сержп., 25.
б) Куды бяжыш, воўча? — Па ўдовіна ды па сіроча. Мат., 174.
Удовушка-удава, гуллівая галава. Ляцкий, 48.
Вантроба не мяса, а ўдава не дзеўка. Fed., 326.
Ні дзеўка, ні ўдава. Мін.-Мал., 1970, 163, Уздз.
Хто ўдаву мінае, той шчасця не мае. Fed., 317; Сержп., 63.
У ўдовы хлеб гатовы. Fed., 318.
Не дай бог на чужых дзяцей ісці. Сержп., 54.
83 👁