а) Захацелася сіраце жаніцца, дык і ноч кароткая. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Куды, воўча, ідзеш? — Па сірочае. Pietk., 351.
Без маткі нешчаслівы дзеткі. Fed., 180.
Цяжка саду без зязюлі, цяжка доньцы без матулі. Янк. М., 39.
Усё ёсць, недастае толькі мамы і таты роднага. Fed., 46.
а) От, усяго ест дабра, толька бацька да мацеры бракуе. Fed., 72.
Дзе сіраце бацька ўзяць, калі яго зроду не было. Fed., 278. Вар: У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17.
Бацькоў зямля ўзяла — дзеткам воля свая. Сержп., 54.
Сірата-сіратой: ні бацькі, ні маткі, і самому пад семдзесят. Ляцкий, 41.
Удава — бедная галава. Сцяшк., 617, Бераст. Вар.: Fed., 317.
а) Удовушка, удава, пабедная галава. Дуб., 62. Вар.: Добр., Смол., 11.
б) Удовушка — бедная галовушка. Жанч., 246.
Ніхто не чуе, як удава кукуе. Мін.-Мал., 1970, 163, Уздз.
Жыццё ўдавінае — савінае. Жанч., 246.
а) Удавінае дзела, як савінае. Добр., Смол., 9.
б) Сава — удавіна галава. Нос., 153.
в) Саве ды ўдаве адна доля. С. Маісеенка, 1965, Жлоб.
Сем гадоў удавою, не чую зямлі пад сабою. І. Сагарава, 1950, Браг. 8.1.35.
85 👁