Старонка 104
◀ / 617 ▶
Сіроцкую галоўку дожджык памые. Жанч., 111. Вар.: Янк. М., 19. Галоўка, як у дзіцяці, што не знае ні бацькі, ні маці. Ляцкий, 7. Сірата ходзіць між двор: ідзе дзень, ідзе ноч. Добр., Смол., 107. Свет вялік, а сіраце дзецца недзе. Жанч., 111. Сірата — дурата. Сержп., 52. а) Што сірата, то дурата. Добр., Смол., 107. б) Сірота — уся дурота. Ром., Бел., І, 308. в) Сірата — вечна дурата. Ляцкий, 41. Мая сіроця сляза на сырую зямлю не ўпадзе. Fed., 278. Сонца свеціць і дождж ідзе — гэта сірата плача. Цар., 247, Мінск. Сірочая сляза і камень прабівае. Жанч., 111. а) Сірочая сляза каменні крышыць. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6. Сірочыя слёзы дармо не прападаюць (не прападуць). Dybow., 17; Fed., 278. а) Сіроцкія слёзы дарам не мінуцца. Бяльк., 264, Крыч. Сірата сіраце жаліцца. Ляцкий, 41. а) Сірата сіраце жаліцца аб бядзе. Сержп., 24. б) Сірата сіраце жаліцца, што хата валіцца. Жанч., 111. Як сірата плача, то ніхто не бачыць. Ворожб. Вар.: Ром., Бел., І, 305. а) Як сірата плача, то ніхто не бачыць, а як скача, то ўсе бачаць. Fed., 278.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 617 ▶