в) Ігнат не вінават, і Аўгіння не вінна, вінавата хата, што пусціла Ігната. Ром., Бел., І, 297; Добр., Смол., 12; Цар., 243, Мінск. г) Вінавата хата, што радзіла Ігната. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Вінавата хата, што няма Ігната. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. Думаць трэба, як ажаніцца, а ў пяць разоў больш, як разжаніцца. Янк. М., 125. Каб ажаніцца, даў бы вала, каб разжаніцца, даў бы два. Калянд., 1939. Жонка не бот — не скінеш. Нос., 43. а) Жонка не лапаць — з нагі не скінеш. І. Вайгяніца, 1963, Іў. 13.10.1. Вар.: У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17. б) Жаніцьба не лапаць — з нагі не скінеш. Добр., Смол., 8. в) Жонка не рукаў — не адпораш. Fed., 366. Жэняцца — скачуць, разводзяцца — плачуць. М. Бохан, 1965, Маст. 13.10.3; Янк. М., 142. Сабірай свае манаткі і марш дахаткі. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76. Жонку да мужыка вязуць, а назад пяшком ідзе. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Пашоў у прочкі, каб не быць укупе. Сержп., 6. Пайшоў у прочкі — астаўся без сарочкі. Шпил., 172. а) Прочкі ходзяць без сарочкі. Нос., 141. б) Прочкі робяць без сарочкі. Дуб., 46. Не прочкі ў дочкі, а марцовая пара. Ляцкий, 30.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁