ДАРОБКА ж. Пасудзіна без дна для лоўлі мух. Мух развила, час пастав 'щь даропку. [Даробка звычайна рабілася з лубка. На яе навязваўся мех. Знутры яна абмазвалася малаком, на якое садзіліся мухі. Іх закрывалі хусткай i вытрасалі ў мех]. ВІЦЬ ж. Скручаны лазовы ці бярозавы дубец, якім перавіваюць плот i інш.; вітка. А табё, сын, прыдзецца ehp навіць. [Плялася віць такім чынам. На макушцы дубца рабілася засечка. У раздвоеную нажом таўсцейшую частку дубца замацоўвалася вяровачка з иалачкай, якой круцілі дубец i намотвалі яго вакол кала. Дубец раўнамерна скручваўся i не ламаўся]. Ю РОК м. Невялікая палачка з зарубкамі i прарэзанымі дзірачкамі па канцах для намотвання нітак на клубок; вірок. Ніткі абавязкова намдтвалі приз юрок: клубок будзе цвёрды, спрытны. [Юрком намотваюць ніткі ca шпулькі калаўрота ці з матавіла на клубок]. Пры адсутнасці нарматыўнага эквівалента ў семантыцы сцісла адлюстроўваліся найбольш істотныя бакі азначальнай рэаліі: ЛУЦ ЕЦ.ц. Тонкая жэрдка, якой прыціскалі салому да крокваў. Што рабіў? За лутцамі ў лес хадзіў. [Жэрдка абчэсвалася з аднаго боку з камля. Пры дапамозе лутцоў салома на даху прымацоўвалася да латы]. У тых выпадках, калі існавала патрэба ўдакладніць значэнне некаторых слоў з полацкага словазбору, былі выкарыстаны звесткі «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак»1 (ЛАБНГ). Запіс аўтара: 1 ІІры збіранмі магэрыялаў для ЛАБЫГ на тэрыторыі ГІолацкага раёна былі абследаваны вёскі Бабовікі (на карце нумар н. п. 6Л; вёска ўваходзіць у склад Палатоўскага e/c), Вераб'і (на карце нумар н. п. 9; вёска ўваходзіць у склад Ветрынскага (або Фарынаўскага (?) c/c), Грыбна (на карцс нумар н. п. 13; вёска ўваходзіць у склад Маласітнянскага c/c), Лабуноўшчына (на карце нумар н. п. 5 A; паводле матэрыялаў выдання «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць
Дадатковыя словы
cіc, eіc, бўдзе, верабі
20 👁