КАГУР м. Цяльпук, цурбан (?). Шмулявалі, шмулявалі калоду, ледзь кагур адшмулявалі.
Значэнне слоў раскрываецца аўтарам рознымі спосабамі, але пераважным з'яўляецца тлумачальна-сінанімічны. Часам пры выкарыстанні разгорнутага тлумачэння не заўсёды дакладна перадаюцца адметнасці семантыкі, адлюстраванай у прыкладзе:
ШЫШКАВАЦЬ незак. Няберажна зрасходваць ежу, харчовыя прыпасы, дровы, хатняе начынне, грошы. Шышкавала грашыма, а цяпер Лазаря спявае, няма за што і хлеба набыць.
З улікам гэтага ў дэфініцыю ўносіліся неабходныя змены, і абазначальны сродак падаваўся згодна з канкрэтным значэннем, якое вынікала з кантэксту:
ШЫШКАВАЦЬ незак. Транжырыць (пра грошы). Шышкавала грашыма, а цяпер Лазаря спявае, няма за што і хлеба набыць.
Досыць часта, асабліва калі падавалася слова як адметная лексічная адзінка з традыцыйных вытворчых сялянскіх заняткаў ці называліся прадметы вясковага побыту, аўтарскае тлумачэнне было абцяжарана вялікай колькасцю дадатковай інфармацыі:
ЮРОК м. Прыстасаванне ў выглядзе палачкі 12–15 см даўжынёй з двума прадольнымі адтулінамі, праз якія прапускаецца нітка. Юрком намотваюць ніткі са шпулькі калаўрота ці з матавіла на клубок. Ніткі абавязкова намотвай праз юрок: клубок будзе цвёрды, спрытны.
Слоўнікавыя артыкулы адзначанага тыпу выпраўляліся. Калі лексічныя адзінкі з'яўляліся нарматыўнымі ў беларускай літаратурнай мове, ім давалася значэнне, агульнае з літаратурным адпаведнікам. Сэнс лексемы раскрываўся тлумачальна. Інфармацыя, якая на думку аўтара мае пазнавaўчую, этнакультурную каштоўнасць, поўнасцю падаецца ў слоўнікавым артыкуле. Яна змяшчаецца ў квадратных дужках у заключнай частцы артыкула
89 👁