ДАРОБКА ж. Пасудзіна без дна для лоўлі мух. Мух развяла, час паставіць даропку.
[Даробка звычайна рабілася з лубка. На яе навязваўся мех. Знутры яна абмазвалася малаком, на якое садзіліся мухі. Іх закрывалі хусткай і вытрасалі ў мех].
ВІЦЬ ж. Скручаны лазовы ці бярозавы дубец, якім перавіваюць плот і інш.; вітка. А табе, сын, прыдзецца віці навіць.
[Плялася віць такім чынам. На макушцы дубца рабілася засечка. У раздвоеную нажом таўсцейшую частку дубца замацоўвалася вяровачка з палачкай, якой круцілі дубец і намотвалі яго вакол кала. Дубец раўнамерна скручваўся і не ламаўся].
ЮРОК м. Невялікая палачка з зарубкамі і прарэзанымі дзірачкамі па канцах для намотвання нітак на клубок; вірок. Ніткі абавязкова намотвалі праз юрок: клубок будзе цвёрды, спрытны.
[Юрком намотваюць ніткі са шпулькі калаўрота ці з матавіла на клубок].
Пры адсутнасці нарматыўнага эквівалента ў семантыцы сцісла адлюстроўваліся найбольш істотныя бакі азначальнай рэаліі:
ЛУЦЕЦ м. Тонкая жэрдка, якой прыціскалі салому да крокваў. Што рабіў? За лутцамі ў лес хадзіў.
[Жэрдка абчэсвалася з аднаго боку з камля. Пры дапамозе лутцоў салома на даху прымацоўвалася да латы].
У тых выпадках, калі існавала патрэба ўдакладніць значэнне некаторых слоў з полацкага словазбору, былі выкарыстаны звесткі «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак»1 (ЛАБНГ). Запіс аўтара:
1 Пры збіранні матэрыялаў для ЛАБНГ на тэрыторыі Полацкага раёна былі абследаваны вёскі Бабовікі (на карце нумар н. п. 6А; вёска ўваходзіць у склад Палатоўскага с/с), Вераб'і (на карце нумар н. п. 9; вёска ўваходзіць у склад Ветрынскага (або Фарынаўскага (?) с/с), Грыбна (на карце нумар н. п. 13; вёска ўваходзіць у склад Маласітнянскага с/с), Лабуноўшчына (на карце нумар н. п. 5 А; паводле матэрыялаў выдання «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць».
83 👁