Полацкія дыяменты. Дыялектны слоўнік (2016). В. М. Курцова

 ◀  / 115  ▶ 
Дыялектмы матэрыял, сабраны збіральнікам, уяўляе сабой падборку, якую ў апрацаваным лексікаграфічным выглядзс можна лічыць рэгіяналыіым дыферэнцыяльным слоўнікам. Аднак вызначэнне «слоўнік» з'яўляецца досыць умоўным, бо гэта сціслы па сваім аб'ёме словазбор, у які ўключаны пераважнаўласнадыялектныя адзінкі,утым ліку каранёвыя лексемы, словаўтваральныя, фанетычныя варианты, а таксама словы, адаптаваныя да мясцовага маўлення, але якія нарматыўна вызначаюцца як рускамоўныя. Heістотную частку працы складаюць абазначальныя сродкі агульнанароднага лексікона, якія належаць адпаведна i да літаратурных. Усе яны былі ўключаны ў рэестр, бо такія лексічныя адзінкі ў слоўніку дазваляюць глыбей спазнаць спецыфіку матэрыяльнай i духоўнай культуры рэгіёна. Асобная трупа слоў - гэта абазначальныя сродкі ca сферы прафесійнай лексікі, якая рэпрэзентуецца некаторымі адзінкамі традыцыйных для вёскі вытворчых i пазавытворчых заняткаў. Структура слоўніка Будова працы вызначаецца тынам слоўніка. 3 улікам таго, што слоўнік належыць да ліку дыферэнцыяльных, a фактычна збіральнік зважаў толькі па тое, што стварае выключна мясцовую лексічную экзотыку, гэта абумовіла спецыфіку ўключанага ў рэестр лексічнага матэрыялу. Традыцыйна складаныя ў тэарэтычным i лексікаграфічным плане мытанні, як размежаванне поліссмантаў i аманімічных з'яў, характарыстыка асобных труп слоў як рэестравых адзінак i некаторыя іншыя праблемы, для гэтага словазбору не з'яўляюцца актуальнымі i прынцыпова важнымі. Але i ў сабраным матэрыяле ёсць некаторыя асаблівасці яго ўпарадкавання ў межах слоўнікавага артыкула. Рчесшравы склад слоўніка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёме, зяў, зяўляецца, зяўляюцца
30 👁
 ◀  / 115  ▶