Полацкія дыяменты. Дыялектны слоўнік (2016). В. М. Курцова

 ◀  / 115  ▶ 
вынік працы чалавека, улюбёнага ў сваю зямлю, у мову бацькоў. Ёй удзячны сын выказвае падзяку, услаўляючы свой край праз народнае мясцовае слова. Усё гэта давала надставь! пазнаёміць з лексікаграфічна ўпарадкаваным словазборам аматараў беларушчыны. Для атрымання поўнага ўяўлення пра сабраны I. 1. Волкавым лексічны скарб у вёсцы Пусташы было зроблена наступнае: высветлена, як адзначана, ступень арыгінальнасці надрукаванай у дыялекталагічным зборніку падборкі «3 лексікі вёскі Пусташы Полацкага раёна», a таксама выяўлена, наколькі матэрыялы артыкула «Скажа - як вузел звяжа»1 адрозніваюцца ад уключаных у «Полацкія дыяменты». У выніку ў падрыхтавануюўаддзеледыялекталогіі i лінгвагеаграфіі лексікаграфічную працу аб'яднаны ўсе даступныя нам апублікаваныя падборкі слоў, запісаныя 1. I. Волкавым у вёсцы Пусташы Полацкага раёна. Лексікаграфічны даведнік мае аўтарскую назву «Полацкія дыяменты». Лексічная падборка «Полацкія дыяменты» I. 1. Волкава, як i многія іншыя аматарскія запісы моўных скарбаў, не з'яўляецца ўласна лексікаграфічнай працай. Гэта найперш занатаваныя з гаворкі словы, якія вымагаюць надання ім аблічча слоўніка як спецыяльнага навуковага даследавання i адпаведнага выдання. Разам з тым прагляд матэрыялаў сведчыў, што аўтар быў знаёмы з асноўнымі прынцыпамі ўкладання слоўніка. У прыватнасці, слоўнікавы артыкул у «Полацкім сшытку» мае наступную будову: загаловачнае слова, значэнне, ілюстрацыя. Паколькі запісы зроблены толькі ў адным населеным пункце, то месца фіксацыі абазначальных сродкаў, ці яго лінгвістычны пашпарт, у працах такога гыпу па традыцыі не падаецца. Што датычыць характеру інфармацыі, адлюстраванай збіральнікам у адзначаных частках слоўнікавага артыкула, то пра гэта варта сказаць некалькі слоў асобна. Заслугоўвае агляду i ўвесь занатаваны I. I. Волкавым лексічны матэрыял. 1 Волкаў I. I. Скажа - як вузел звяжа // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Полацкага раёна. Мінск: Вышэйш. шк., 1999. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднаны, зяўляецца
22 👁
 ◀  / 115  ▶