калі прымаць да ведама запіс збіралыііка дасланых матэрыялаў, yce ўключапыя ў словазбор абазначальныя сродкі былі занатаваны 1.1. Волкавым у вёсны Пусташы Полацкага раёна. Свае запісы вялікі прыхільнік i аматар роднага слова пачаў рабіць, як піша пра гэта ў суправаджальным лісце, «дзесьці ў 1950 г.», доўжыліся яны «да 1980 г.». У свой час матэрыялы, адпраўлейыя I. I. Волкавым у Інсгытут мовазнаўства, не былі апрацаваны i падрыхтаваны да друку, рукапіс праляжаў у архіве Інстытута паўтара дзясятка гадоў. Праўда, я і і і ч э раней, на пачатку 1990-х гг., ругілівы збіральнік народных моўных скарбаў прысылаў у аддзел дыялекталогіі i лінгвагеаграфіі надборку асобных слоў, i яна была надрукавана1. У дасланым рукапісе, як паказала параўнанне матэрыялаў аўтарскага сшытка «Полацкія дыяменты» з лексічнай падборкай, апублікаванай у акадэмічным навуковым зборніку «Жывое народнае слова», абазначальныя сродкі цалкам паўтараюцца. Зыходзячы з гэтага можна сказаць: апублікаваны ў акадэмічным зборніку слоўпічак «3 лексікі вёскі Пусташы Полацкаі а раёна» з'яўляецца выбаркай з дасланага ў аддзел дыялекталогіі i лінг вагеаграфіі «Полацкага сшытка». У сувязі з распрацоўкай у аддзеле дыялекталогіі i лінгвагеаграфіі фундаментальнага акадэмічнага праекта «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак» архіўныя матэрыялы аўтарскага сшытка «Полацкія дыяменты» вырашана было поўнасцю апрацаваць як адну з інфармацыйных крыніц для перспектыўнага выдання «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак». Аднак публікацыя словазбору абумоўліваецца не толькі патрэбамі ажыццяўлення навуковага даследавання. Матэрыялы I. I. Волкава з'яўляюцца багатай крыніцай моўных звестак, запатрабаваных рэгіянальным лінгвакраязнаўствам, лінгвакультуралотіяй. Акрамя таго, лінгвістычныя матэрыялы заслугоўваюць друку i як 1 Волкаў I. I. 3 лексікі вёскі Пусташы Полацкага раёна // Жывое иароднае слова: дыялектал. зб. / рэд. П. А. Міхайлаў, 1. Я. Яшкін. Мінск: Навука i тэхніка, 1992. С
Дадатковыя словы
зяўляецца, зяўляюцца
30 👁