Полацкія дыяменты. Дыялектны слоўнік (2016). В. М. Курцова

 ◀  / 115  ▶ 
СЛОВА ПРА ПОЛАЦКІ СЛОЎНІК Вядомы беларускі дыялектолаг, кандидат філалагічных навук П. А. Міхайлаў у артикуле1, прысвечаным жыццёваму І творчаму шляху заслужанага настаўніка БССР, нястомнага працаўчіка на ніве Бацькаўшчыпы I. I. Волкава, узгадваючы пра лес ягонай рукапіснай кнігі «Полацкія гаворкі», ca шкадаваннем заўважаў: «На жаль, мы пакуль што не ведаем пра лес i стан гэтага рукапісу»1 2. Аднак сшытак 1.1. Волкава з лексічнымі матэрыяламі гаворак Полаччыны не знік бясследна. Полацкі словазбор напаткала адметная история. У канцы кастрычніка 2001 г. Іван Іванавіч Волкаўдаслаў у Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі рукапіс матэрыялаў над назвай «Полацкія дыяменты». Словазбор змяшчаўся ў звычайным агульным сшытку невялікага фармату, таму атрымаў дадатковую ўнутраную акадэмічную назву «Полацкі сшытак» I. I. Волкава. Аўтарскі загаловак «Полацкія дыяменты» суправаджаў запіс: «3 гаворак вёсак Пусташы Гаранскага сельсавета3 Полацкага раёна i Шашы Клётчанскага сельсавета Iilyмілінскага раёна». Але i да гэтага ўдакладняльнага тэксту I. 1. Волкаў зрабіў спасылку, заўважыўшы: «Мае бацькі з вёскі Шашы, з 1923 года жылі ў в. Пусташы». Фактычна 1 Міхаіілаў П. A. 3 кагорты полацкіх самародкаў: Іван Волкаў // Роднае слова. 2015. № I. C. 21-25. 2 Там жа. C. 24. J У склад Гаранскага сельсавета в. Пусташы ўваходзіць i сёння (гл.: Пазвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нармат. давед. / У. М. Генкін [i інш.]; пад рэд. В. П. Лемцюговай. Мінск: Тзхналогія, 2009. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
36 👁
 ◀  / 115  ▶