Старонка 39
◀ / 115 ▶
ЖЫЦЬ незак. Жыць, існаваць. Клапы, прусы, памірайце, / А наш брат жыві доўга (з замовы). [Замова на выпадак вяртання з хаўтур чытаецца для захавання свайго роду, паўтараецца 2 разы. У час чытання трэба тыльным бокам далоней правесці па 2 разы над уваходам у печ (чалеснікамі) зверху ўніз. Адзін раз гэта трэба зрабіць далонямі і пальцамі]. З ЗАБАШЫЦЦА зак. Забавіцца, затрымацца. Пайшоў да Міцькавых і забашыўся, сцямнела ўжо, а яго ўсё няма. ЗАБРЫНЕЦЬ зак. Пачаць балець, непакоіць. Ледзь забрынела, і ўжо ляжыць, абы не рабіць. ЗАВАЛОЖАНЫ дзеепрым. Запраўлены, абліты смятанай. На абед цётка падала заваложаную бульбу. На вячэру будзе бульба, заваложаная смятанай. ЗАВАРОЧВАЦЬ незак. ◊ ЗАВАРАЧВАЦЬ АГЛОБЛІ. Адмаўляцца ад ранейшага рашэння, абяцання. ЗАВЕСЦІ зак. ◊ ЗАВЯСЦІ Ў МАЛІНЫ. Паставіць ў нязручнае становішча, скампраметаваць. Глядзі, завядзе ён цябе ў маліны. ЗАВУРЫЦЬ зак. Закінуць, шпурнуць што-н. Васька так далёка завурыў камнем. ЗАГАВЕЦЬ зак. Пачаць пасціцца, не ўжываць у ежу мяснога. Як загавела ў першы дзень вялікага посту, так і адпасціла сем тыдняў, дзень у дзень. ЗАГНАЦЬ зак. ◊ ЗАГНАЦЬ У КАЗІНЫ РОГ. 1. Ставячы ў бязвыхаднае становішча, перамагаць каго-н. Матруна – працаўніца, якая кожнага ў казіны рог загоніць. Што ён, мой Іван, увязаўся з Сямёнам у спрэчку, а сам за словам у кішэнь лезе, сказаць толкам не можа, вось і загнаў яго Сямён у казіны рог. 2. Звесці гаспадарку на нішто. Які ён гаспадар, ён больш у бутылку глядзіць, чым сваю гаспадарку. Занядбаліца! Загнаў гаспадарку у казіны рог, ёй ужо адтуль не выкруціцца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 115 ▶