Старонка 38
◀ / 115 ▶
жэнне няведання, што рабіць. Ён пайшоў за хлебам і нямá, а тут ні па жары ні на вары, ісці капёшкі сёна растрасаць ці брату ісці дапамагаць. ЖАЎЛАК м. Жаўлак, гузак, нарост. Глядзі па шыі ў парсюка жаўлакі пайшлі, ветурач рожу прызнаў, уколы зрабіў. ЖМОЙДА агульн. Жмінда, скнара. У гэтага жмойды і зімой снега пад вокнамі не возьмеш. ЖОНКА ж. □ Па Ваньку і шапка, па Хомку і жонка. ЖОРКІ прым. Які добра есць, прагавіты да яды. Купілі кабанёнка, і задатлівы такі, жоркі, расцё хутка! ЖЫВОТ м. Жывот, пуза. Каб ты жыватом выездзіў! (праклён). ЖЫГАЛА н. Жалезны завостраны прут, раскалены на агні, якім прапальваліся адтуліны ў драўлянай планцы. Пашукай, калі ласка, на пашы жыгала, адтуліну пражыгаліць трэба. ЖЫГАЛІЦЬ незак. Рабіць адтуліны пры дапамозе жыгала. Няхай жыгала накаліцца да бёлага, тады яно добра будзе жыгаліць. [Карыстаюцца гэтым спосабам пры адсутнасці бурава]. ЖЫГАНУЦЬ зак. 1. Джгануць, уджаліць. 2. Апячы (пра крапіву). ЖЫГАЎКА ж. 1. Муха, якая балюча кусае, джагае. 2. эмац.-ацэн. Пра языкатую, нецярплівую, вяртлявую жанчыну. Як жыгаўка якая: тагó ўкусіць, другóга скубанё. ЖЫГАЦЬ, ЖЫХАЦЬ незак. Мітусіцца, кідацца ў розныя бакі. Што з авечкай робіцца: жыгае па ўсяму стаду, не скубе. Ні мінуты ні пасядзіць на месцы, толькі і жыхае: туды жых, сюды жых. ЖЫЖА ж. Цякучая сумесь вадкіх і цвёрдых рэчываў; жыжка. Жыжы сёлета столькі, што выносіць не спраўляемся. ЖЫХ дзеясл.-выкл. Рашуча скочыць, кінуцца ўбок. Так і жыхае: туды жых, сюды жых. ЖЫЦЦЁ н. □ Жыццё пражыць не мех з торбай пашыць і не поле перайці.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 115 ▶