ДУРАНЬ м. □ Дурняў не сеюць, не родзяць, яны самі прыходзяць.
ДУРНІЦЫ мн. Кусцікавыя расліны, якія растуць у нізкіх лясных мясцінах. 2. Ягады гэтых раслін; буякі, дурніцы.
ДУРОНІК м. Свавольнік, гарэза, дураслівец. Дуронік наш малы, хопіць бегаць, аж спацеў бегаючы.
ДУРЭЦЬ незак. Сваволіць, гарэзаваць, дурэць. Ванік, не дурэй.
ДУШКА ж. □ Як да падушкі, так і без душкі.
ДЫКЛЯРАВАЦЬ незак. Абяцаць. Як жа, ён дыкляраваў, ад свайго слова не адступіцца.
ДЫМКІ мн. Узор у форме квадратаў на саматканцы, вытканай у два або ў чатыры ніты. Яшчэ бабуля наткала ў дымкі скацёрак, ручнікоў.
ДЫРДА, ДОРДА ж. экспр. Гультайка, лянівая жанчына, дзяўчына.
ДЫРДОЛІЦА ж. экспр. Тое ж.
Е
ЕМІНКА ж. Бульба, адабраная для харчавання. Сёлета емінкі вялікі засек поўны насыпалі.
ЕМІННЫ прым. Прызначаны для спажывання. Не ўрадзіла ў нас сёлета бульба, емінной зусім мала.
[Пры пераборцы бульбу раскладвалі на тры гатункі: дробная, семянная, еміная].
ЕХАЦЬ незак. ◊ НА <ЧУЖЫМ> ГАРБУ Ў РАЙ ЕХАЦЬ. Жыць за кошт каго-н. Ён прывык на чужым гарбу у рай ехаць.
ЕШЧЫ прым. Непераборлівы ў ядзе, з добрым апетытам. Свінні у мяне у гэтым годзе добрыя, ешчыя.
Ж
ЖАНІЦЬ зак. □ Без мяне мяне жанілі, я на млыне тады быў.
ЖАНЧЫНА ж. □ Жанчына лепей, чым матчына.
ЖАРА ж. ◊ НІ НА ЖАРЫ НІ НА ВАРЫ. Пра стан заклапочанасці, турботы, клопату за блізкага чалавека, выра
83 👁