Старонка 36
◀ / 115 ▶
дзярэ, яго і баяцца. Век глотку дзярэць, паслухаць чалавека не даець. Сямён на кожным сходзе глотку дзярэ, вот пабачыш свайго і даб'ецца. ◊ ДРАЦЬ КАЗЛЫ. Ванітаваць (часцей пры моцным ап'яненні). Мама, а Ваньку дрэнна, ён нават казлы драў. ДРАЧКА ж. Прыстасаванне, з дапамогай якога адзначаюцца з двух бакоў бервяна лініі пад выемку, шпар. ДРУГІ прым. □ Пусці – павалюся, другіх падаб'ю. ДРЫГАЛАЎКА ж. 1. Высокая хударлявая жанчына з развалістай хадой. Ну, пайшла дрыгалаўка, аж смех бярэ, як каляso крывое. 2. Празмерна худая пранырлівая жывёліна. Нашу дрыгалаўку [кабылу] хоць у засек пасадзі, ня верым, што выліняець. Карова наша – дрыгалаўка гэткая, скубаць траву не жадаіць, туды нік, сюды нік. ДРЫН м. Палка, прут. Узяць бы толькі добры дрын ды выпратаць як належыць, дык не рабіў бы так больш. ДРЭЙФІЦЬ незак. Паддавацца пачуццю страху, баяцца. Што ён дрэйфіць усё? ДРЭННАЕ н. Кепскае, нядобрае. Добрае мне скажы, а Дрэннае на сухі лес нясі (з замовы). [Гаворыцца, калі птушка падае вестку: сарока трашчыць, б'ецца ў акно сініца ці іншая птушка]. ДУГ дзеясл.-выкл. Адрывіста, выразна стукаць, стукнуць. Чую: нехта дуг, дуг, дугае ў дзверы. ДУГАЦЬ незак. Тое ж. Дугае хтосьці ў дзверы. ДУМА ж. □ Дамашняя дума ў дарозе не гадна (прыгодна). ДУНДА ж. Соска. Ай, які вялікі, а дунду з рота не выпускае. ДУНДУК м. экспр. Тугадум, нерашучы. Гэты дундук не дадумаецца зайсці ды папытацца, так і будзе хадзіць каля хаты. ДУНДЭЛІЦЬ, ДУДЭЛІЦЬ незак. Смактаць, ссаць. Парасяткі памінутна дундэляць матку, тая ўжо ў шчэпку схуднела. ДУРАЛЕЙ м. Дурань. Не ведаеш, дуралей жа пайшоў справу вырашаць, хіба ён чаго даб'ецца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 115 ▶