ДЗЕРАВЯШКІ мн. Абутак на драўлянай падэшве са скураным верхам. Дзеравяшкі насілі.
ДЗЕРБАЛЫЗНУЦЬ зак. экспр. Добра выпіць гарэлкі, віна. Не крычы, жонка, заехаў да брацейніка, з ім мы й дзербалызнулі бутэльку маскоўскай [гатунак гарэлкі]. Заехалі ў Беркавічы, дзербалызнулі добра.
ДЗІЦЯ н. Дзіця. Каб табе ўвесь свой век чужых дзяцей гадаваць, сваіх не бачыць! (праклён).
ДЗЫЛІНКНУЦЬ зак. Зазвінець. Я і чула: дзылінкнула, аж яны [дзеці] вакно выбілі.
ДЗЮ-ДЗЮ-ДЗЮ выкл. Выгукі, якімі падзываюць свіней.
ДЗЮРКА ж. Дзірка. Дзюрка ў мяшку вялікая, і бульба высыпецца з яго.
ДЗЯБЁЛЫ прым. Дужы, здаровы. Хлопец ён дзябёлы, вытрымае ўсе нягоды.
ДЗЯРКАЧ м. Венік без лісця; дзяркач, галень. Падлогу добра дзеркачом пашуруй, а потым змый вадой.
ДЗЯРУГА ж. Грубая ўпаковачная, плеценая з лубяных палосак тканіна; рагожа. Кацёл вымый чыста, дзіругай ды пяском вышуруй.
ДЗЯСЯТАК м. НІ З ТАКОГА ДЗЕСЯТКА. Не такі ўжо дрэнны, як думаецца. Мой сын дрэннага не зробіць, бо ён у мяне не з такога дзесятка.
ДЗЯЦІНУХА ж. Курыца-наседка, якая вывела і водзіць куранят. Дзяцінуху пакармі ў абед.
ДЖАНЖОХА ж. Старадаўні народны танец. Ну што, стары, на вечарынцы быў? А джанджоху ці станцаваў?
ДЖЫГАРЫЦЬ незак. Хутка бегчы.
ДОСІЦЬ прысл. Даволі, досыць. Досіць, пабылі крыху, час і дадому.
ДОШКА ж. Дошка. Як ён дошку габляваў, што засталася такая шурпатая.
ДРАНІЦА ж. Тонкія дошчачкі для пакрыцця даху; дранка. Драніц жа надралі, днямі хату крыць будзем.
ДРАЦЬ незак. ДРАЦЬ ГЛОТКУ. Вельмі моцна гаварыць, крычаць; крыкам дабівацца свайго. Сямён вечна глотку
78 👁