Старонка 29
◀ / 115 ▶
ВОЎК м. □ Воўк сабакі не баіцца, ды і звягі не любіць. □ На воўка памоўка. □ Воўк і лічаных авечак хапае. □ Колькі ваўка не кармі, усё роўна ў лес глядзіць. ВУДА ж. Зладзейка. Што ты, яна такая вуда, так і глядзі што-небудзь сапрэ. ВУДЗІЦЬ незак. Красці. Во які чалавек, дзе не ідзе, усюды вудзіць. ВУЖГАНЫ мн. экспр. Пра вёрткіх, непаседлівых дзяцей. Не пасядзяць вужганы гэтыя. ВУЛІЦА ж. ◊ ВАРВАНСКАЯ ВУЛІЦА. Месца, адкуль усё знікае. Нічога не палажы, як на вараванскай вуліцы: пакладзенага больш не знойдзеш. ВУШЛЫ прым. Кемлівы, знаходлівы, прабіўны. Сын яе вунь які вушлы, свайго даб'ецца ў любых абставінах. ВЫБАІНА ж. Выбоіна, калдобіна, ямка. Кола ў выбаіну – і воз перакуліўся. ВЫБАШТАВАЦЬ зак. Насварыцца, аблаяць. Пераняла брыгадзіра, выбаштавала добра, – паабяцаў налічыць за работу. ВЫДЖЫГАРЫЦЬ зак. Хутка выбегчы. ВЫДЛАЖЫЦЦА зак. Паваліцца і ўдарыцца. Каля сяней так выдлажыўся, што ледзь падняўся. Гэта ж трэба: бегаў па хаце, а потым так выдлажыўся з усіх чатырох. Як ішла да вас, пакаўзнулась і так выдлажылася, што ногі сталі балець. ВЫЕМКА ж. Паглыбленне. ВЫЖЛУКТАЦЬ зак. Праглынуць, выжлукціць. Трэба ж, выжлуктаў усё за адну хвіліну. ВЫКАРАСКАЦЦА зак. Ачуняць, адужаць, паправіцца. Як ён, ці выкарыскаецца са сваёй хваробы. ВЫКЛЯНЧЫЦЬ зак. Назойліва просячы, выпрасіць. Брыгадзір злаваўся, а я клянчыла і выклянчыла ў яго добры кавалак сенакосу. ВЫЛЕГЧЫЦЬ зак. Спакладаць, кастрыраваць. Іван, пакліч ты Васіля, трэба ж парсючка вылегчыць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 115 ▶