Старонка 30
◀ / 115 ▶
ВЫМАНТАЧЫЦЬ зак. Выцягнуць, забраць (пра грошы). Звязаўся з прайдохай такой, яна ў ягб да капейкі ўсе грошы вымантачыць, голым пакініць. ВЫПЕТАВАЦЦА незак. Спрацавацца, працуючы многа і цяжка. Хапіла ў жыцці ўсяго, выпетавалася, адпачыць хвіліны не было. ВЫПЕТРАЦЦА зак. Ссохнуць. Цыбуля сёлета выпетралася, што з ёй такое. Не ведаю, чым і садзіць давядзецца. Схуднець, счахнуць, змарнець (пра чалавека). ВЫПРАТАЦЬ зак. Набіць, налупцаваць. Трэба ж такое: пераняў мальчугана, выпратаваў у злосці, сінякоў нарабіў. ВЫСКАРАДЗІЦЬ зак. Пабаранаваць. Выскарадзіў бы добра, дык трава па бульбе не расла б. ВЫТАЛІНГВАЦЬ незак. Найграваць, напяваць мелодыю. Сумна так, хтосьці толькі выталінгвае на тым канцы вёскі. ВЫТУРЫЦЬ зак. Выгнаць, прагнаць. І добра зрабіў, вытурыў яго, адразу спакайней стала. Касіць пара, а мой касец сядзіць дома, ледзь вытурыла лайдака. ВЫХАРАШВАЦЦА незак. Паказваць прыгажосць, хораша, прыгожа апрануўшыся. Спадніцу новую надзела і выхарашваецца сабе. ВЫЧУХАЦЦА зак. Ачухацца, акрыяць, выздаравець. Вось і добра, вычухаўся са сваёй хваробы. ВЫШАПТАЦЦА зак. Схуднець, зблажэць. Як ён вышаптаўся, састарэў. ВЫШПІГОЎВАЦЬ незак. Вынюхваць, выпытваць. Прыходзіў на сяло, вышпігоўваў навіны, каб потым пусціць якую плётку. ВЫШЧЫРЫЦЦА зак. Згрымаснічаць. А ён праціўна так вышчырыўся. Агрызнуцца, злосна адказаць. Дзе ж скажыш яму, ён табе як вышчырыцца. ВЯЗЬМО н. Саламяны жгут для звязвання снапоў, кулёў; перавясла. Жыта аджалі на вязьмы, ячмень ужо жаць будзем заўтра, а ён у нас нізкарослы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 115 ▶