дзіць. □ На каго Бог, на таго і людзі. □ Не дай бог свінні рог, а мужыку панства.
БОЖКАЦЬ незак. Гаварыць ой, божа мой; божкаць. Як толькі мужык разумее Антоську нашу: яна божкае на кожным слове.
БОЎДЗІЛА агульн. лаянк. Дурань, недарэка, расцяпа. Боўдзіла ты несусветнае, прайшоўся, усё паваляў, разбіў і лаяцца яшчэ, грубіян такі.
БОЧКА ж. ◊ БОЧКУ АРЫШТАНТАЎ нагаварыць. Вельмі многа і абы-чаго (нагаварыць), нахлусіць. Слухай яго толькі, нагаворыць бочку арыштантаў, як праўду скажыць.
БРАЖДЖАЛІ мн. Сухія дровы, якія звіняць. Дровы ў яго вечна сухія, бражджалі такія, выпаліш у печы, дык хлеб можна садзіць.
БРАЖДЖАЦЬ, БРАЖДЖЫЦЬ незак. Звінець. Думалі, што грукае такое, ажно гэта клямка у дзвярах ад ветру бражджыць.
БРАТ м. Брат. Браты родныя, як сабакі зводныя. □ Брат любіць сястру багатую, а мужык – жонку здаровую.
БРАЎНО н. Бервяно. Дом будавалі з добрых броўнаў, са старога лесу, смалістага.
БРОД м. Неглыбокае месца ў рацэ, возеры, дзе можна перайсці, пераехаць. А рэчку перайшлі ў брод. А ты ведаеш, дзе тут брод, каб перайсці на той бок Абалянкі.
БРОДЗЕНЬ м. Рыбалоўная сетка для лоўлі рыбы на мелкаводных месцах; браднік. Узялі бродзень, пайшлі на Абалянку, цэлы дзень боўталіся, а злавілі рыбы кату на сняданне.
[Рыбалоўная прылада, якая складаецца з дзвюх палак, паміж якімі нацягнута сетка з кармой].
БРЫКА ж. Калёсы, прыстасаваныя для перавозкі сена. Запрагай новую брыку.
БУРБОЛІЦЬ незак. Пускаць бурбалкі. Парсюк не есць, а толькі бурболіць.
БУРДОВЫ прым. Карычневы. Спадніца бурдовая, / Сама чарнабровая (з прыпеўкі).
76 👁