БАЎТОНКА ж. Пойла для жывёлы. Раніцай даём карове вядро баўтонкі.
БАЎТУН м. Наседжанае без зародка яйка. Трэба ж, толькі тры цыплёнкі вывеліся, астатнія – баўтуны.
БАХУР м. Пазашлюбнае дзіця. Вось і гадуй зараз бахура, калі дзеўкай не ўмела быць.
БАЦЬКА м. □ Які бацька, такі і сын.
БЕЗАЛАБЕРНАСЦЬ ж. Безадказнасць.
БЕЗАЛАБЕРНЫ прым. Безадказны. Куды яму на пасаду старшыні калгаса, ён такі безалаберны.
БЕЗІЦА ж. Курыца без яйка. Я курэй пашчупала, толькі адна безіца.
БЕЛІБІРДА ж. Бязглуздзіца, лухта. Прышоў дамоў п'яны і нёс ўсялякую белібірду.
БЕЦКАВАЦЦА незак. Гараваць з-за нястачы, недахопу. Сена накасілі мала, усю зіму бецкаемся з сенам.
БІЛЬЗІН м. Бензін. Аблілі більзінам.
БІЦАВАЦЦА незак. Цяжка, да знясілення працаваць, высільвацца. Усё жыццё біцаваўся, ні ён добрае знасіў, ні ён сытна калі пад'еў.
БІЦЦА незак. ◊ БІЦЦА ЯК РЫБІНА АБ ЛЁД. Без выніку і плёну намагацца, старацца, шукаючы выйсце з бядоты.
□ Біся-дзярыся, а на сынnюю печку грабіся.
БІЦЬ незак. ◊ БІЦЬ ЛЫНДЫ. Гультаяваць, займацца пустымі справамі. Да абеда лынды білі: не было чаго рабіць.
БЛАЖЫЦЬ незак. Пра стан млоснасці, дрэннае самаадчуванне, выкліканае рвотнымі пазывамі. Сення цэлы дзень яму блажыць, слінку глытае, плача.
БЛІЗІР м. ◊ ДЛЯ БЛІЗІРУ. Для віду, для паказухі. Што ж ён для блізіру выйшаў на круг, але ў пляс не пайшоў.
БЛІН м. ◊ ЯК БЛІН У МАСЛЕ КУПАЦЦА. Жыць прывольна, у поўным дастатку.
БОГ м. □ Бог не цяля, бачыць круцяля. □ Бадлівай карове Бог рогаў не даў. □ На Бога спадзявайся, ды і сам не плашай. □ Няма чаго таму Богу кланяцца, які на нас не гля
89 👁