Старонка 24
◀ / 115 ▶
АШАКІ мн. Адходы пры веянні, паланні; высеўкі. Ячмень малацілі, дык ашакі за пазуху наляцелі і коляцца зараз. Не хочуць свінні есці, бо ашакі адны горкія. АШКЫРА выкл. Выгук, якім падганяюць ці адганяюць авечак. Б БАБА ж. □ Старой бабе і на печы ухаб. БАБІЦЦА незак. экспр. Доўга збірацца. Хопіць табе бабіцца, час ужо ісці. БАВІЦЦА незак. Затрымлівацца. Толькі доўга не баўся там. БАДЗЯЛЫ прым. 1. Распусны, гуляшчы. За такога бадзялага пойдзеш замуж? 2. Брудны, гразкі. Якую ты паддзёўку апрануў? Бадзялую! І табе не сорамна? Пінджак апрануў такі бадзялы. БАЛАМУТ м. Той, які выклікае недавер; балбатун. І ты verышь гэтаму баламуту, ён такога навыдумляе, што чэрці сніцца будуць. БАЛАМУЦІЦЬ незак. Выклікаць неспакой сярод каго-н., уносіць разлад, неразбярыху. Хіба з ім спрацуешся, ён жа толькі баламуціць калектыў, адрывае людзей ад працы. БАЛДЗЮЙ м. Абразлівая назва старога чалавека са слабай памяццю. Балдзюй стары, дзверы не закрыў. БАЛМАЧЧУ прысл. Не працуючы, бесклапотна. Век балмаччу не пражывеш. БАНЬКА ж. Жалезная трубка даўжынёй 4-5 см, якая злучае касу з кассём. На баньку добрую ўзжыўся, каса нават касіць лепей стала. БАРАНЬКА м. ласк. Баранчык. У зіму пакінулі дзве ярачкі і бараньчыка (бараньку). БАРАНЬЧЫК м. ласк. Тое ж. БАЎДЗЮЛЬ м. Балбатун, брыдкаслоў. Не магу яго слухаць: ці гэты баўдзюль што разумнага скажыць. БАЎСЦІ незак. Гаварыць няпраўду. Прыйшоў не п'яны, лёг на лаўку і баўдзець небыліцу ўсякую.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 115 ▶