Старонка 23
◀ / 115 ▶
АСАЛАВЕЦЬ зак. 1. Хутка ап'янець. Сцёпка мой у застоллі адразу ад першай чаркі асалавее. 2. Хутка заснуць. Іван толькі ўваліўся у хату і адразу асалавеў. АСКАЛЁПАК м. Аскалёнак, аскабалак, кавалак дрэва. Прынёс адных аскалёпак, табе і дроў добрых не было. Нягодны, хапіў аскалёпак ды як кіне ў брата. АСКАЛІЦЦА зак. Агрызнуцца, нагрубіць. Не ведаю, за што ён як аскаліцца на мяне. АСКЯБЕЛАК м. Аскалёнак, аскабалак, кавалак дрэва. Нарабіў аскабелкаў, мой сынок, і дроў добра разбіць не можаш. АСЛЕПНУЦЬ зак. Аслепнуць, страціць зрок. Каб ты аслеп, аглох, анямеў! (праклён). АСЛЮЗЛЫ прым. Аслізлы, накрыты сліззю. АСТРОЎКІ толькі мн. Прыстасаванне са слупоў і жэрдак для дасушвання збажыны, травы і пад.; пярэплат, азярод. Іван сення астроўкі паставіў, ячмень у бабках прасох, час і ў астроўкі удзець. АСЫПКА ж. Мука, прыгатаваная з няякаснага зерня, якой абмешваюць або асыпаюць корм жывёле; восыпка, вобмешка. Змалолі азаддзе – і такая добрая асыпка атрымалася. Парсючка карміць будзем, пакуль хопіць асыпкі. АТРАПЛЁНЫ прым. Нястрыманы, раз'юшаны; утрапёны. Убег у хату, закрычаў, як атраплёны. АТРАФІРАВАЦЦА зак. Страціць здольнасць адчуваць. Што з нагой стала, зусім атрафіравалася, шчыплю яе і болю не чую. АТУРОСЦЕ н. □ Які пень, такое і атуросце. АХВОТАНЬКА ж. ласк. Жаданне. □ Ахвотанька ёсці, няма магутанькі. АХРАП'Е н. зб. Агароднае зелле, якое выкарыстоўваецца на корм жывёле (часцей свінням). Ванік, глядзі ж ахрап'я збярыце, бо я вельмі позна прыду. АЧАРСТАЦЕЦЬ незак. эмац.-ацэн. Надакучыць, апрыкрыць. Змоўкні, ачарстацеў ужо са сваімі разважаннямі, недаверам да людзей. Кінь ужо сваю балбатню: ачарстацеў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 115 ▶