Старонка 22
◀ / 115 ▶
АКАМЕЛАК м. Пра крэпкае тоўстае дзіця. Падняла вашага Дзімачку, а ён такі цяжкі, як акамёлак. АКАТАВАЦЬ незак. Біць, лупцаваць. Пачакай, пачакай, будзе цябё маці акатаваць, нёслух несусветны. АКАЦІЦЦА зак. Акаціцца (пра авечку). Чуеш? Авёчка акацілася. АКАЧУРЫЦЦА зак. Здохнуць, памерці. АКРЫЯЦЬ зак. Ачухацца, паздаравець. Я рада, што хоць крыху акрыяла, сама на двор выйсці магу. АМБА выкл. Досыць, хопіць. Амба, крышка, стаміўся, на сёння хопіць. АМШАРА ж. Невялікая балацявіна. Брусніц набралі па цэламу вядру ў Лявоніхавай амшары. АНАЛЛЕ н. зб. 1. Нахабныя птушкі, жывёла. Пасеялі ячмёнь, дык гэтае ж аналлё – куры, вераб'і – узыйсці не дадуць, усё да зярнятка выберуць. 2. Нечысць. Фашысты, як аналлё якое, навалiліся на вёску, абрабавалі людзей, пабілі, папалілі. АНДАРАК м. Верхняя жаночая вопратка (куртка, жакетка). Андарак напяліць на сябё – і бягом на працу. АНЯГОЖ прысл. Так. – Адкуль дзеўка? – З-пад Нягож. – Замуж хочыш? – Анягож. АПАЛАТАЦЦА зак. Паласавацца, пад'есці. Добра, што Сямёну ўдалося апалатацца, бо ён заўсёды глядзіць, каб чужога ўхапіць. АПАНАВАЦЬ зак. перан. Агарнуць, нахлынуць. Апанаваў нейкі сум. АПАНТАНЫ прым. Узрушаны, узбуджаны, нястрыманы. Уляцеў у хату як апантаны, хапіў кружку вады і залпам выпіў. АПРАВІЦЦА зак. Наведаць прыбіральню, туалет. Чакай, збегаю аправіцца трэба. АПРАГАЦЦА незак. Выгравацца (на печы). Усю зіму апрагаецца на печы, нічога не робіць, каб палец аб палец ударыла. АПУПЕЦЬ зак. экспр. Растаўсцець. Во апупелі, што не падніміце.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 115 ▶