Старонка 21
◀ / 115 ▶
такое не зразумець. Не будзь бязмозглай авечкай, думай, што гаворыш. АГЛОБЛІ мн. Аглоблі. □ Кось-кось, пакуль у аглоблі. АГРАБІЛЬНА н. Ручка (дзяржанне) у граблях; грабільна. З лесу прыйшоў, жэрдак на аграбільна прынёс, аграбільна рабіць буду. [Звычайна грабільна рабілася з тонкай і гонкай ялінкі, ляшчыны, бярозы]. АГРАБЛІ толькі мн. Граблі. Хто ж так аграблі паставіў: зубамі ўніз. Хто-небудзь пойдзе, нагой на зубы наступіць і па галаве аграбільнам атрымае. АДВЕДКІ, ВОДВЕДКІ толькі мн. Наведванне жанчыны-парадзіхі; адведкі. Калі да Настулі пойдзем у атветкі? Былі на вотвідках, нарадзіла суседка. Да Нінкі ў вотвіткі хадзілі. АДЗЕЖА ж. Адзенне, адзежа. Магла б яна і лепш апрануцца. Што ў іх адзежы няма? АДПОР м. Рашучы адказ, абвяржэнне. Што ты яму адпору даць не можаш? АДСТРАПАЛІЦЦА зак. Хутка, упэўнена прачытаць, расказаць. Адстрапаліўся, адчытаў добра, не збіўся. АДУТЛАВАТЫ прым. Тоўсты, пузаты, азызлы. АДЧАХВОСЦІЦЬ зак. Прабраць, даць дыхту. Наталля адчахвосціла свайго, во і не стаў піць. АДШАРАХАЦЬ зак. Хутка, з сілай адрэзаць. Не справіўся і агледзецца, як ён ужо адшарахаў кумпяк. АДШМУЛЯВАЦЬ зак. Адрэзаць, адпілаваць пасля доўгага пілавання тупым інструментам. Шмулявалі, шмулявалі калоду, ледзь кагур (націск?) адшмулявалі. АЗАДДЗЕ н. зб. Адходы пры веянні зерня; пазаддзе. Пытаеш, чым парсюка адкормліваць будзем? Азаддзем. Высушым, змелем і будзем абсыпаць бульбу. АЗВЯРЭЦЬ зак. Ашалець, стаць празмерна нястрыманым, злым. Паглядзіце на яго, азвярэў чалавек зусім: тыкае, крычыць, лаецца на ўсіх. АКАЛЕЦЬ зак. Памерці, выпруціцца. Каб ты акалеў! (праклён).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 115 ▶