А
АБАЛДЗЕЦЬ зак. экспр. Здурнець. Мой Іван ужо абалдзеў.
АБАРМОТ м. Нягоднік, прайдоха. Здружыўся з абармотам гэтакім, ён цябе доброму не навучыць, да доброга не прывядзе.
АБДЗЯРУЖНЫ прым. Парваны, вельмі зношаны (пра адзенне). За работай некалі, дзеці ходзяць у абдзяружным, аблатаць няма калі.
АБЛАВУХІ прым. З вялікімі, абвіслымі вушамі. Аблавухага парасёнка купляй, аблавухія свінні ешчыя.
АБЛЫХАНЫ дзеепрым. Марна патрачаны.
АБОРА ж. Хлеў. Ледзь загналі кароў у абору, нада ж такое: галодных з поля прыгналі.
АБОРА ж. Вяроўка з пянькі ці канапель, якой прымацоўвалі да ног лапці; абора.
АБСТРАКІВІЦЦА зак. Апячыся крапівой. Ня лезь у страківу, абстраківішся.
АБЦОГАНЫ дзеепрым. Забруджаны, запэцканы, заплюханы (пра адзенне). Апранула юбку, яна ж знізу ўся абцогана.
АБЦОГАЦЬ зак. Забрудзіць, запэцкаць, заплюхаць (пра адзенне). Трэба ж так, штаны абцогаў, паглядзі, які ты мурзаты, колькі на табе бруду.
АБЧЫЧЫРЫЦЬ зак. Абабраць, сашморгнуць (пра ягады). Вось маладзец, знайшоў куст і, як бачыш, абчычырыў.
АБШЧАПЕРЫЦЬ зак. Абняць, прытуліцца. Падбегла да бацькі, абшчаперыла яго і цалуіць.
АБЯЗВЕЧЧА н. Пра грувасткую, нязручную рэч. Аграбільна ж зрабіў, не аграбільна, а абязвечча нейкае.
АБЯЦАНКА ж. □ Абяцанка-цацанка, а дурню радасць.
АБ'ЯГОРЫЦЬ зак. Абдурыць, падмануць. Так і глядзіць, каб яго аб'ягорыць.
АВЕЧКА ж. ◊ БЯЗМОЗГЛАЯ АВЕЧКА лаянк. Тугадум, безразважны. Трэба ж быць такой бязмозглай авечкай, каб
85 👁