Старонка 14
◀ / 115 ▶
АГРАБЛІ толькі мн. Граблі. Хто ж так аграблі наставіў: зубамі ўніз. Хто-нёбудзь пойдзе, нагой на зубы наступіць і па галавё аграбільнам атрымае. Напісанне іншых памет вызначалася на аснове прыкладаў. АПАНАВАЦЬ зак. перан. Агарнуць, нахлынуць. Апанаваў нейкі сум. Ілюстрацыйны матэрыял Прыклады, якія выкарыстоўваюцца аўтарам для раскрыцця сэнсу слова, маюць адаптаваны да літаратурнай мовы і стылізаваны на яе ўзор выгляд. Зрэдку, непаслядоўна ў асобных рэестравых і кантэкстуальных адзінках збіральнікам перадаюцца асаблівасці мясцовай гаворкі, аднак такая перадача не з'яўляецца рэгулярнай. Улічваючы адзначаную акалічнасць, прыведзеныя ў словазборы ілюстрацыі не могуць выкарыстоўвацца ў даследчых працах як аналітычны матэрыял пры апісанні структуры рэгіянальнай дыялектнай мовы. Асобныя з аўтарскіх прыкладаў у тэксце паўтараюцца. Звычайна гэта адбываецца ў тых выпадках, калі зафіксаванае ў ілюстрацыі слова падаецца і як самастойная рэестравая адзінка або такі запіс мае месца ў першакрыніцы. Акрамя таго, падаюцца лексічныя адзінкі, якія не маюць аўтарскіх прыкладаў. Адметныя выслоўі – фраземы, парэміі, праклёны – уключаліся аўтарам у рукапіс у якасці самастойных адзінак на літару іх першага кампанента або падаваліся пералікам як асобныя невялікія дадаткі. Яны мелі наступны выгляд: ГЛОТКУ ДРАЦЬ. Вельмі моцна гаварыць, крычаць; крыкам дабіцца свайго. Сямён вёчна глотку дзярэ, яго і баяцца. Век глотку дзярэць, паслухаць чалавёка не даець. Сямён на кожным сходзе глотку дзярэ, вот пабачыш свайго і даб'ёцца. П'янага ў бядзё і чорт не падвядзё (прыказка). У апрацаваным варыянце сінтаксічна звязаныя адзінкі і камунікатыўна адметныя выслоўі змяшчаюцца ў слоўнікавым артыкуле на рэестравае слова, якое выступае ў іх складзе як ключавое – сэнсава і структурна дамінантнае.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 115 ▶