Старонка 15
◀ / 115 ▶
ГАДЗІНА ж. ◊ ШЭРАЯ ГАДЗІНА. Перадвечаровы змрок, час, калі пачынае цямнець; прыцемак. Шэрай гадзінай мы не запальваем лямпу: эканомім газу. ДАЦЬ зак. 1. Пстрыкнуць. – Чаго ты плачаш? – Пецька балюча вельмі даў пстрычку. ◊ ДАЦЬ ЛАТАТЫ. Кінуцца наўцёкі, імкліва ўцякаць. Ён даў лататы, як пачалася завіруха, толькі яго і бачылі. ◊ ДАЦЬ ДРАЛА. Тое ж. Мы падыйшлі да лесу, а над ёлкамі як затрашчыць хтосьці, дык мы як далі драла, толькі пяткі заблішчэлі. ◊ ДАЦЬ СТРЫКАЧА. Тое ж. Адась хітры, даў стрыкача, а наш застаўся на месцы, яго і злавілі. ◊ ДАЦЬ ДЖЫГІ. Моцна насварыцца на каго-н., рэзка прабраць каго-н. Жонка яму дасць джыгі. ◊ ДАЦЬ ПЁРУ. Тое ж. Злавіла Ваську. Што ж ты думаеш – курыць, ну, дала яму пёру. Акцэнталагічныя асаблівасці У аўтарскім словазборы націск стаяў звычайна толькі на загаловачным слове, а таксама на асобных словах у складзе прыкладу, якое мела, на думку збіральніка, адрозныя ад беларускай літаратурнай мовы акцэнталагічныя асаблівасці. Пры апрацоўцы матэрыялу націскныя склады былі выдзелены ва ўсіх ілюстрацыях. Калі слова выклікала пытанні, націск не ставіўся. Звычайна такі абазначальны сродак суправаджаўся запісам (націск?). АДШМУЛЯВАЦЬ зак. Адрэзаць, адпілаваць пасля доўгай рэзкі, пілавання тупым інструментам. Шмулявалі, шмулявалі калоду, ледзь кагур (націск ?) адшмулявалі. Набор аўтарскага тэксту і яго пачатковую апрацоўку зрабілі: Н. М. Бунько (літары Р, С, Т), Ю. В. Маліцкі (літары У, Х, Ц), Н. В. Сівіцкая (Л, М, Н, П), А. І. Шаблоўскі (літары Ч, Ш, Ю, Я). Укладанне матэрыялаў на літары А–К, яго сістэматызацыя ў межах усяго слоўніка, упарадкаванне зафіксаваных ідыяматычных і парэміялагічных адзінак, падрыхтоўка словазбору да друку ў адпаведнасці з патрабаваннямі навуковай лексікаграфічнай працы, стварэнне паказальнікаў фразем і адметных выслоўяў было выканана В. М. Курцовай. В. М. Курцова
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 115 ▶