словы, якія належаць да розных часцін мовы, але ў сказе выконваць ролю пабочных слоў.
МУСІЦЬ мадальн. сл. Напэўна. Мусіць, у аўторак нам у поле.
Словы тыпу трох, топ і да т. п. суправаджаюцца паметай дзеясл.-выкл. (дзеяслоўна-выклічнікавае слова). Такі граматычны паказчык дадзенай групы слоў не з'яўляецца агульнапрынятым у беларускай лексікаграфічнай практыцы. Пры ўжыванні адзначанай паметы мы кіраваліся семантыкай, якую маюць гэтыя своеасаблівыя лексічныя адзінкі (абазначаць рэзкае хуткае дзеянне), а таксама ўлічвалі іх іншыя адметнасці1. Бясспрэчна, прымалі да ведама і меркаванні асобных даследчыкаў2.
ТРОХ дзеясл.-выкл. Хутка бегчы.
Гукапераймапні тыпу дзю-дзю-дзю маюць памету выкл. (выклічнік).
Пры абазначэнні ліку назоўнікаў адзначаюцца некаторыя асаблівасці. Так, асобныя рэестравыя словы падаюцца з паметай множнага ліку, хоць яны маюць і адзіночны лік. Форма множнага ліку адпавядае аўтарскаму запісу, адзіночны лік не аднаўляецца.
ВУЖГАНЫ мн. экспр. Пра вёрткіх, непаседлівых дзяцей. Не пасядзяць вужганы готыя.
Калі словы абазначаюць парныя прадметы, з'яўляюцца найменнямі дробных прадметаў, яны маюць форму множнага ліку. Множналікавыя назоўнікі суправаджае запіс толькі мн.
ІСПОДКІ мн. Вязаныя самаробныя рукавіцы. Да палудня Івану свайму іспоткі вязала.
1 Шуба П. П. Гукаперайманні // Беларуская мова: энцыкл. / пад рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. Мінск: БелЭн, 1994. С. 167.
2 Шарафутдинов Д. Р. Аналитические глаголы в современном русском языке: к вопросу о глагольных междометиях // Русская глагольная лексика: пересекаемость парадигм (Памяти Эры Васильевны Кузнецовой) / под общ. ред. Л. Г. Бабенко. Екатеринбург: Изд-во Урал. ун-та, 1997. С. 357–390.
83 👁