не паўтараецца. Замест яго выкарыстоўвалася адсылка тое ж. Пры аддаленым – прыведзенае тлумачэнне падавалася паўторна.
ДЫРДА, ДОРДА ж. экспр. Гультайка, лянівая жанчына, дзяўчына.
ДЫРДОЛІЦА ж. экспр. Тое ж.
Граматычныя і іншыя паметы
Граматычныя паметы, адлюстраванне ацэначных адносін да сказанага і іншае ў аўтарскім варыянце полацкага словазбору не ўжываліся. Класіфікацыйныя адзнакі часцінамоўнай прыналежнасці слова, іх спецыфіка, адлюстраванне канататыўных асаблівасцей лексемы і іншыя характарыстыкі слова ўстанаўліваюцца ў слоўніку на аснове кантэксту. Прынятыя паметы традыцыйныя, яны нічым не адрозніваюцца ад тых, што выкарыстоўваюцца пры ўкладанні дыялектных слоўнікаў. Аднак галоўным прынцыпам, які пакладзены ў пабудову слоўнікавага артыкула, з'яўляецца: ад зафіксаванага слова да яго значэння. Таму граматычныя паказчыкі рэестравай адзінкі ўстанаўліваюцца на аснове агульных класіфікацыйных адзнак прыналежнасці абазначальнага сродку да адпаведнага граматычнага класа слоў. З улікам абранага прынцыпу пабудовы слоўнікавага артыкула ўжыванне лексемы ў пэўнай функцыі ў сказе не адлюстроўваецца. У тых выпадках, калі згодна з прыкладам слова выконвае ў сказе ролю іншай часціны мовы, выкарыстоўваюцца яе агульнапрынятыя граматычныя характарыстыкі (гл. спіс «Прынятыя скарачэнні»).
ТОЙ займ. Пра набытае, скрадзенае. Каб ты толькі тое (аб крадзеным) меў! (праклён).
АМБА выкл. Досыць, хопіць. Амба, крышка, стаміўся, на сёння хопіць.
З улікам стану развіцця сучаснай тэарэтычнай лінгвістыкі ў зону граматычнай характарыстыкі слова ўводзіцца памета мадальн. сл. (мадальнае слова). Гэты паказчык маюць
78 👁