Зрэдку да значэння слова, якое раскрывалася апісальна, дадаваліся семантычна тоесныя аднаслоўныя нарматыўныя адзінкі. Гэта рабілася ў тых выпадках, калі назва традыцыйнай побытавай рэаліі для сучаснага чалавека ўжо з'яўляецца малавядомай, а ў тлумачальных нарматыўных даведніках рэгіянальныя найменні маюць свае сэнсавыя адпаведнікі.
АСТРОЎКІ толькі мн. Прыстасаванне са слупоў і жэрдак для дасушвання збажыны, травы і пад.; пярэплат, азярод. Іван сёння астроўкі паставіў, ячмень у бабках прасох, час і ў астроўкі удзець.
Пры немагчымасці спраўдзіць значэнне слова ў наяўных лексікаграфічных крыніцах, куды ўключаліся абазначальныя сродкі з Полацкага рэгіёна, а таксама ў выпадках, калі фармальна найменне фіксавалася, але яго семантыка характарызавалася пэўнымі асаблівасцямі значэння, аўтарскае тлумачэнне захоўваецца, аднак яно суправаджаецца пытальнікам у круглых дужках.
КАПТУРЫ мн. Верхнія сценкі печы, якія ўзвышаюцца над ляжанкай, па якіх праходзяць дымаходы (?).
Абазначальныя сродкі, зафіксаваныя аўтарам без ілюстрацый, таксама змяшчаюцца ў рэестр.
БЕЗАЛАБЕРНАСЦЬ ж. Безадказнасць.
Словы, заключаныя збіральнікам у адзін слоўнікавы артыкул як сінанімічныя рэестравыя адзінкі, падаваліся ў лексікаграфічнай працы ў адпаведнасці з асаблівасцямі іх структурнага аблічча. Так, лексемы, якія адрозніваюцца асобнымі фаналагічнымі сродкамі ці націскным складам, змяшчаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле. Першае месца ў такім рэестравым радзе займае слова, набліжанае да фармальна тоеснай адзінкі ў літаратурнай мове або да іх адпаведнікаў у іншых беларускіх гаворках. Тыя з іх, якія характарызуюцца наяўнасцю адрозных словаўтваральных фармантаў, выступаюць у якасці самастойных рэестравых адзінак. Пры паслядоўным алфавітным размяшчэнні семантычна аднолькавых слоў значэнне наступнага з іх
83 👁