ВОЛОКА, ж. Абора. Постола волокой прывязвалі до ногі. ВОЛОШНЯ, ж. Лёска. Гэто тонкая волошня, кожушок можэ ее пэрэкусіць. ВОН, займ. Ён. Вон цепэр не поедзе ў лес, бо ўжэ вода розліласа кругом. ВОНПІЦЬ, незак. Баяцца, стрымлівацца. Довэлосо усыпаць добрэ паском, то цепэр мо трохі будзе вонпіць. ВОРКОТА, аг., экспр. Той, хто часта выяўляе сваё незадавальненне, папракае каго-небудзь. Я з гэтой воркотой не хочу ніякого дзела маць: надоесць так, шчо хоць ты ўцекай. ВОРОЦІЛО ВЭЛІКЭ, н. Навой. Учора навілі основу на вэлікэ вороціло. ВОРОЦІЛО МАЛЭ, н. Валік у кроснах, на які намотваецца вытканы выраб. Пора ўжэ зрэзваць з малого вороціла ручнікі. ВОРУШЫЦЦА, незак. Яшчэ мець сілу. Дзед трохі ворушыцца, помагае сее-тэе по хазяйству. ВОЎКОБОЯНЫ, прым., экспр. Баязлівы. От воўкобояны, увэчэры з хаты дажэ на двор боіцца выці. ВОШЧАНКА, ж. Цэлая, пафарбаваная ў чырвоны колер шкарлупіна яйка, запоўненая праз вузенькую адтуліну расплаўленым воскам. На вэліконне хлопцы робілі вошчанку, шчоб больш еец набіць. ВУДКА, ж. Вуда. Пойду з вудкой на канаву, мо неку рыбіну поймаю. ВУЖЫШЧЭ, н. Доўгі кавалак тоўстай вяроўкі. Подай вужышчэ на рубэль, будзем сено ўціскаць на возі. ВУТВА, ж. Качка. Важко годоваць вутвы, ек нема блізко воды. ВУЧЫЦЕЛЬ, ж. Настаўнік. Цепэр у нас другі вучыцель по гісторыі. ВЫБІРАЦЬ, незак. Збіраць за плугам бульбу. Скоро будом выбіраць бульбу. ВЫБРАЦЬ, зак. Звязаць. У Павы до ўсёго рукі здатные, такую хорошую выбрала бранку. ВЫБІЦЬ1, зак. Адмераць. Вэльмі далеко от села выбілі соткі. ВЫБІЦЬ2, зак. З дапамогай спецыяльнага прыстасавання зрабіць на белай тканіне ўзоры. Выбітые фіранкі на вокнах весяць. ВЫВЭРНУЦЬ, зак. Вылічыць. Вывэрнулі грошы з получкі, а за шчо – не знаю. ВЫГАНІЦЬ, зак. Выказаць каму-небудзь усё тое, што пра яго думаеш; насварыцца. Учора я добрэ выганіў гэтого заблуду, то вон точно тут больш не появіцца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
114 👁