ВЫЖАРЫЦЬ, зак., экспр. 1. Набіць. Не можна нічого загадаць гэтому трэпутню, дато я выжарыла добрэ его. 2. Апячы крапівою. Ах ты, негодзяшчы, зарэ ек вырву кропівіну, то я цебэ выжару. ВЫЗУБРЫЦЬ, зак., экспр. Насварыцца. Добрэ, шчо ты вызубрыў гэтого злодзея: ні земля его не накорміць, ні вода не напоіць. ВЫКАБЭЛЬВАЦЦА, незак., экспр. Задавацца. Купіў нового ровэра, то ўжэ выкабэльваецца. ВЫКАНДЗІЦЬ, зак., экспр. Выпрасіць. Быў у мэне такі хорошы вытканы ручнік, то сестра выкандзіла его. ВЫКЛУБІЦЦА, зак. Стаць выпуклым; скрывіцца. Выклубіласа сцена ў хлеве. ВЫКОШКАЦЦА, зак. Выздаравець, ачуняць. Попохворэла моцно Оля, але, слава Богу, сяк-так выкошкаласа. ВЫКРОП, м. Кроп. Выкроп зусем на градцы осыпаўса. ВЫЛІЎКА, ж. Шуфлік для вылівання вады з лодкі. І хто гэто вырэзаў такую здатную выліўку? ВЫПРОВАДЗІЦЬ, зак. Адправіць. Зарэ выпроваджу дзецей у школу і буду свінней догледаць. ВЫПУСТОК, м., неадабр. Дрэнны, пусты чалавек. І ў кого гэты выпусток удаўса? На одной шкодзі жывэ. ВЫРАЧЫЦЦА, зак., экспр. Моцна раззлавацца. Я ж стараласа спокойно говорыць, а вон ек вырачыцца проціў мэне. ВЫРОБІЦЬ, зак. Вярнуць выдаткі. Грошы потрачаные на цепліцу ўжэ выробіліса. ВЫРОБІЦЦА, зак. Стаць прывабным, папрыгажэць. Так выробіласа Антосёва дочка, шчо неможна познаць. ВЫСАДОК, м. Высаджаны караняплод на насенне. Зобрала з высадкоў насенне буракоў. ВЫСЕКАЦЬ, зак. Высмаркацца. Высекай, дочэнька, нос, а то людзі будуць з цебэ смэяцца. ВЫСЕКЦІ, зак., экспр. Моцна набіць (звычайна пра дзіця). Пэрэстань плакаць, бо зарэ высеку добрэ, то ты ў мэне полепшаеш. ВЫСПОВЭДАЦЬ, зак. Насварыцца. Як гэто Сцепан пошкодовоў даць нам косу, пойду я добрэ высповэдаю его. ВЫСТРАШЫЦЬ, зак. Напалохаць. Ты мэне не выстрашыш, бэз цебэ я точно не пропаду. ВЫСЦЯЖЫЦЦА, зак., экспр. Выправіцца ў дарогу. Куды гэто ты высцяжыўса проціў ночы?
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
102 👁