ВЫТНУЦЬ, зак., экспр. Выцяць. Моўчы, бо ек вытну добрэ, то ўспокоісса. ВЫТНУЦЦА, зак. Моцна стукнуцца аб што-небудзь. Зачэпіўса за пэрэкладзіну ў дзвэрах да так вытнуўса головой, шчо неможна вытрымаць, гэтак боліць. ВЫТРЭБОВАЦЬ, зак. Займець. Вытрэбоваў спраўку, шчо роботаў у колхозі после войны. ВЫХАРАШАЦЬ, зак. Кастрыраваць (звычайна парасят). Позові Івана, нехай выхарашае поросят, бо попэрэростаюць. ВЫХВАЦЕНЬ, м. Тоўсты блін з хлебнага цеста. Ек цеста трохі оставалосо после хлеба, то маці выхватня пэкла. ВЫЦЕПНУЦЬ, зак. Вытрасці. Выцепні просцілку да занесі ў хату. ВЫЦІ, зак. Выйсці. Заблудзіўса ў лесі і не могу выці на дорогу. ВЫЦЫГАНІЦЬ, зак., экспр. Тое, што і выкандзіць. ВЫЦЯГАНКА, ж. Саматканая посцілка з рознакаляровымі ўзорамі. Над выцяганкой трэба попокорпець: усе цвэтные ніткі закладаюцца ў основу пальцамі. ВЫШКАРОК, м. Скварка. А вышкаркі чого не хочэш есці? ВЫШЧЭЙ, прысл. Вышэй. Трэба было вышчэй дошку прыбіць. ВЫШЧЭРАЦЬ, незак., экспр. Паказваць (язык, зубы). Пэрэстань вышчэраць язык, бо страпкачом получыш. ВЫШЧЭРКА, ж. Той, хто шчэрыць зубы. І ў кого вона ўдаласа – гэта вышчэрка? Бэз конца зубы звэрху. ВЫШЧЭРЫЦЬ, зак. Агаліць. Да к чому твоя гэта мода: вышчэрыла грудзі і ходзіш пэрэд людзьмі. В'ЮРОК, м. Вірок. Ек кросна ткалі, то в'юрком змотвалі ніткі ў клубок, бо руку можна было шчохаць. ВЭДЛУХ, прысл. У параўнанні. Вэдлух той сапачкі, шчо зробіў быў Сцепан, гэта зусем абылешчо. ВЭЛІКОННЕ, н. Вялікдзень. На вэліконне стараліса купіць дзецям новую одзежу. ВЭРХ, м. Вяршкі, смятана. Вэрх трэба познімаць у глечыках, да масло зоб'ём к недзелі. ВЭРХОВОД, м. Маленькая рыба, якая плавае каля паверхні вады. Вэрховоды зусем кэле бэрэга плаваюць. ВЭРХОЎЕ, н. Сена з самага верху стажка. Не захочэ корова есці гэтэ вэрхоўе. ВЭРЧ, м. Лазовая кара для пляцення лапцей, скручаная ў выглядзе васьмёркі. Бало лозу дралі, скручвалі ее ў вэрч і сушылі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁