БУРКІ, зб. Пашытыя з сукна і ваціну валёнкі. Лёгэнькіе буркі, да вэльмі хвайно ходзіць. БУСЬКО, м. Бусел. Бусько поселіўса на Дочыніной хаці. БУШЧЭНЯ, н. Бусляня. Бушчэнята пыдрослі і ўжэ прэбуюць крыла. БЫТТО, злуч. Быццам. Зробіў від, бытто вон нічого не чуў і не бачыў. БЫЦОК, м. Бычок. Недаўно быцка ў калхоз здалі. БЭГУК, м. Свіны страўнік. Бэгука не будом выкідаць, почысцім да кічука зробім. БЭЗУГАВУ, прысл. Бесперапынна. Ніяк не ўтаймуюцца нашые суседзі, бэзугаву сварацца. БЭРЭМОК, м. Абярэмак. Бэрэмок дроў прынёс до грубы. БЭСПЭРЭСТАНКУ, прысл. Бесперапынна. Бэспэрэстанку снег ідзе. БЭСПШЭРВЫ, прысл. Бесперапынна. Як жэ ты не будзеш кашляць, ек бэспшэрвы курыш. В ВАЖКІ, прым. Цяжкі. Важкі мэшок, ледзь прынёс. ВАКУЛА, аг., пагардл. 1. Не па надвор'і цёпла апрануты чалавек. Шчо ты, бы тая вакула, наодзеваўса, то ж жарко цепэр. 2. Неахайны. Куды ты, вакула, сунешса ў грязных чоботах у хату? 3. Непаваротлівы. Не стой, бы вакула, бо не ўспеем роботу зробіць. ВАЎКА, ж. Невялікая рана; балячка. Пэрэвязаў ваўку на пальцы бінтом. ВЕКО, н. Накрыўка ў скрыні. Осцерожно, гледзі, коб веко на голову не ўпало. ВЕСІЦЬ, незак. Вісіць. Ручнік на гвоздку весіць. ВІД, м. Твар. Трэба трохі від выцерці, а то стыдно людзей – бы з пэкла вылезла. ВІЛКІ, мн. Вілы. Вілкі не забыліса покласці на воз? ВІРОТНЫ, прым. Непаслухмяны, кручаны. Такэ ўжэ віротнэ дзіця, шчо і мінуты не можэ поседзець на месці. ВІШ, м. Сухая няскошаная трава. Колёснік вішу накосіў – будзе чым корову пыдсцілаць. ВІШНЁЎКА, ж. Вішнёвая налІўка. Вішнёўка забродзіла ў графіні. ВОЖКІ, мн. Лейцы. Поцягні трохі на себэ вожкі, бо зарэ конь уедзе ў канаву.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
111 👁