БЛІЗНЮК БЛІЗНЮК, м. Блізня. Одзін блізнюк жывэ тут, a другі недзі выехаў. БЛУКАНЯЦЦА, незак., неадабр. Блукаць. Ці ж гэто ему трэба блуканяцца доцемна по лесі? БОЛОТО, н. Поплаў. Цепэр раненько погналі короў на болото пасці. БОНУЦЬ, зак., экспр. Укалоць. От бонуў палкой пыд бок вытрымаць неможна. БОУДЫР, м., экспр. Няветлівы мужчына. I шчо гэто за чоловек, просунецца, бы боўдыр, i не поздороеаецца. БОУДЗІЛО, н., экспр. Неахайны мужчына. Ідзі пэрэпраніса, боўдзіло, а то стыдно людзей, ходзіш залеяны ўвэсь. БОУНАЦЦА, незак., экспр. Рабіць што-небудзь упоцемках; корпацца. Ганно, шчо ты там боўнаесса поночы, ідзіўжэўхату. БРАКОВАЦЬ, незак. Нездаровіцца. Нешчо ж ей бракуе, раз вона не можэ есці ні мясо, ні сало. БРАНКА, ж. Світэр. От звязала хорошую бранку, бы з магазіна. БРАСКАЦЬ, незак. Бразгаць. Стары, погледзг, хто там браскае дзвэрыма, мо некі злодзей ходзіць. БРАЦІХА, ж. Братавая. Браціху бачыла на селе. БРУЧКА, ж., устар. Пярсцёнак. Колісь, ек молодые ішлі до вэнца, то бручкі Ганна Хвэськова робіла з копэёк, а цепэр ужэ золотые кольца трэба. БРЭХУШЛО, мнеадабр. Падманшчык. От жэ брэхуніло, ніякой совэсці не мае. БРЭХУШНО, ж., неадабр. Падманшчыца. Да гэта брэхушно ніколі праўды не скажэ. БУКНУЦЦА, зак. Стукнуцца лбамі (звычайна пра дзяцей). Мамо, мы букнулгса лбамі, да боліць. - Нічого, до вэселля зажывэ. БУЛЬБ АТЫ, прым., экспр. Лупаты. Бульбата дзеўчына, але осеш вонэ, мо зато жонка будзе добра. БУМКАЛО1, н., экспр. 1. Пра таго, хто надакучае размовай. Годзі, бумкало, говорыў тэ, шчо не трэба. 2. Радыё. Выключ гэтэ бумксиго, ужэ голова боліць. БУМКАЛО2, н. Дзіцячая гульня: прымацаваная да акна бульбіна, якою з дапамогай доўгай ніткі стукалі па шыбе. Мы не раз бумкало суседзям робілі ўвэчэры. БУНТАЦЫЯ, ж., экспр. Неспакой. Дато мне трэба гэта бунтацыя? БУНЬКА, ж. 1. Бурбалка. На водзе скачуцъ бунькі - будзе зноў дошч. 2. Пухір. Опёк руку, да онь якая бунька выскочыла
Дадатковыя словы
бўнька
18 👁