БІРУЛЬКА ЛЕКСІКА А АБЫЛЕШЧО, нескл. Абы-што, глупства. Не говоры абылешчо проціў ночы.
АБЫЛЕЯК, прысл. Дрэнна. Як гэто можна так абылеяк скосіць участка: трава, бы грэблёнка, кругом торчыцъ.
АБЫЛЕЯКІ, прым. Дрэнны. Абылеякі тронок у вілках: ек бэрэш сено, то пэрэворочваецца пласт.
АБЫШЧО, прым. Дрэнны. Абыьичо корова, зусем мало молока дае.
АЖЭБАЧ, прысл. Сапраўды. Ажэбач, шчо мужчыны ўжэ вэрнуліса з зароботкоў.
АЛЮШКІ, выкл. Вокліч, якім паганяюць карову. Алюшкі, алюшкі, у хлеу! АМО, выкл. Вокліч, з дапамогай якога выказваецца здзіўленне. Амо, я i не знала, шчо цепэр аутобуса не будзе.
АЎРБІХЦІК, прысл. Рыхтык, такі самы. Сын аурыхцік бы бацько: упарты, усе робіць толькі по-свойму. Б Б А, усеч. ф. дзеясл. Бачыш. Ба, колькі смородзін нарвала ў огородзі.
БАГАЧ, м. Агонь, жар. Затушы богач, коб, крый Божэ, нічого не загорэлосо.
БАЛЕЙКА, ж. Невялікі бітон. Молоко стоіць у балейцы.
БАЛЁН, м. Надуўны шар. Ек малые былі, то куплялі ў ганучніка за яйца балёны.
БАЛО, прысл. Раней. Бало часто былі пожары: стрэхі робілі з соломы - займэцца одна хата, i суседскіе гораць.
БАРОК, м. Ворчык. Зарэ прычэплю барка до плуга i буду орацъ огорода.
БАТАРЭЙКА, ж. Кішэнны ліхтарык. Трэба батарэйку кутцъ, бо ўвэчэры ў хлеу не зайці: вэльмі цемно.
БАЧЫНО, безас. Бачна. Одсюлъ бачыно, ек едуць на Городок машины.
БІРУЛБКА, ж. Невялікі драўляны стрыжань у кроснах, да канцоў якога прымацоўваецца з дапамогай шнура ніт. Бірулька трэснула, трэба вырэзаць другую
61 👁