Рубельскі лексіка-фразеалагічны слоўнік (2008). М. І. Пашкевіч

 ◀  / 68  ▶ 
мнагазначная, то ілюструецца толькі тое яе значэнке, якое не ўласцівіе для ўнармаванай беларускай мовы: выбіць - адмераць; вызубрыць насварыцца; покрышка - накідка на падушку; багач ~ вогнішча, агонь; сілос - вінегрэт, позбіваць - скасіць. У слоўніку змешчаны фразеалагізмы, якія шырот выкарыстоўваюцца ў рубельскай гаворцы. Некаторыя з іх да гэтага часу не ўключаны ў фразеаграфічныя даведнікі, напрыклад: быць у бывалцах, вывэрнуць кожуха, з гуздром понесці, іці на козыр, капорэ вонэ, накінуць чмуту, узяць на цыліндры i інш. Усе рэестравыя моўныя адзінкі размешчаны ў алфавітным парадку i надрукаваны тлустым шрыфтам. Акрамя літары ё9 кожная націскная галосная ў іх акцэнталагічна выдзелена адпаведным значком. У слоўнік уключаны 940 лексічных адзінак i 195 фразеалагізмаў. УМОЎНЫЯ СКАРАЧЭННІ абразл. - абразлівае н. - ніякі род аг. - агульны назоўнік неадабр. - неадабральнае безасаб. - безасабовы незадав. - незадавальняючае выкл. - выклічнік незак. - незакончанае груб. - грубае трыванне дзеясл. - дзеяслоў нескл. нескланяльнае дзід. - дзіцячае пабочн. - пабочнае ж. - жаночы род пагардл. - пагардлівае жарт. - жартаўлівае перан. - пераноснае заг. - загадны лад дзеяслова значэнне займ. -займеннік прым. - прыметнік зак. - закончанае трыванне прыназ. - прыназоўнік зб. - зборны назоўнік прысл. - прыслоўе звар. - зваротак прэдык. - прэдыкатыў злуч. - злучнік усеч. -усечаны іран. - іранічнае устар. - устарэлае лаянк. - лаянкавае ф. - форма лічэбн. - лічэбнік часц. - часціца м. - мужчынскірод мн. -множны лік экспр. - экспрэсіўнае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
20 👁
 ◀  / 68  ▶