Рубельскі лексіка-фразеалагічны слоўнік (2008). М. І. Пашкевіч

 ◀  / 68  ▶ 
ПРАДМОВА Кожная гаворка, нягледзячы на колькасць яе носьбітаў, з'яўляецца унікальнай, непаўторнай i вартая таго, каб быць захаванай i перададзенай нашчадкам. Гаворка жыхароў вёскі Рубель Столінскага раёна таксама вызначаецца своеасаблівасцю гучання, адметнасцю слоўнікавага складу, багатай сінанімікай, выразнай эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, што дапамагае перадаць у розных жыццёвых сітуацыях найтанчэйшыя нюансы пачуццяў вяскоўцаў, дакладна ахарактарызаваць з'явы навакольнай рэчаіснасді, паводзіны, учынкі, знешні выгляд чалавека. Лексічны i фразеалагічны фонд гаворкі рубельцаў, як i іншых мясцовых гаворак, прыкметна абнаўляецца, папаўняецца. Але, на жаль, пры гэтым страчваюцца некаторыя адметныя моўныя адзінкі: яны незваротна знікаюць разам ca сваімі носьбітамі, становяцца рэдкаўжывальнымі, часам замяняюцца рускамоўнымі эквівалентамі. Гэты слоўнік - спроба захаваць адметны пласт рубельскай лексікі, зберагчы фразеалагізмы, што выўляюць назіральнасць, дасціпнасць, мудрасць вяскоўцаў. У слоўнік уключаны лексемы, якія не ўваходзяць у склад унармаванай мовы (боўнацца, доўнаць, нетрончацца, оддзяніць, осырыць) ці прыкметна адрозніваюцца сваім гучаннем ад літаратурных адпаведнікаў (браскаць - бразгаць; бытто - быццам; зарэ - зараз; курчэня - кураня; мэтушацца - мітусіцца; порэйпаны - парэпаны; рострыбушыць ~ расцерушыць; скіргітаць - скрыгатаць; чэплея - чапяла). Значэнне некаторых слоў не супадае з аналагічнымі моўнымі адзінкамі, зафіксаванымі ў лексікаграфічных нарматыўных даведніках (гранка баразна, батарэйка - ліхтарык, жыроўка - лямпачка для кішэннага ліхтарыка, ладзіцца - мірыцца, тумак ~ недарэка). Па-за межамі дыялектнага слоўніка засталіся лексемы, якія актыўна выкарыстоўваюцца ў маўленні рубельцаў i кваліфікуюцца ў тлумачальным слоўніку беларускай мовы як размоўныя, напрыклад: нядошлы, пушыць, трасучка, хамула, шманаць, шмаровоз i інш. Кожны, хто цікавіцца родным словам, зверне ўвагу на тое, што многія моўныя адзінкі рубельскай гаворкі ўступаюць у сінанімічныя адносіны, вызначаюцца семантычнай ёмістасцю. Некаторыя лексічныя адзінкі, змешчаныя ў слоўніку, характарызуюцца нізкай частотнасцю ўжывання ці ўвогуле ўспрымаюцца як устарэлыя: запірэнька, крайка, налёднік, прыніца, пешня, корытаж, рэзка i інш. Значэнне кожнай моўнай адзінкі раскрываецца ў ілюстрацыі, дзе адначасова выяўляюцца асаблівасці маўлення рубельцаў. Калі лексема
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы, зяўляецца
16 👁
 ◀  / 68  ▶