БЛІЗНЮК
БЛІЗНЮК, м. Блізня. Одзін блізнюк жывэ тут, а другі недзі выехаў.
БЛУКАНЯЦЦА, незак., неадабр. Блукаць. Ці ж гэто ему трэба блуканяцца доцемна по лесі?
БОЛОТО, н. Поплаў. Цепэр раненько погналі короў на болото пасці.
БОНУЦЬ, зак., экспр. Укалоць. От бонуў палкой пыд бок вытрымаць неможна.
БОЎДЫР, м., экспр. Няветлівы мужчына. І шчо гэто за чоловек, просунецца, бы боўдыр, і не поздороваецца.
БОЎДЗІЛО, н., экспр. Неахайны мужчына. Ідзі пэрэпраніса, боўдзіло, а то стыдно людзей, ходзіш залеяны ўвэсь.
БОЎНАЦЦА, незак., экспр. Рабіць што-небудзь упоцемках; корпацца. Ганно, шчо ты там боўнаесса поночы, ідзі ўжэ ў хату.
БРАКОВАЦЬ, незак. Нездаровіцца. Нешчо ж ей бракуе, раз вона не можэ есці ні мясо, ні сало.
БРАНКА, ж. Світэр. От звязала хорошую бранку, бы з магазіна.
БРАСКАЦЬ, незак. Бразгаць. Стары, погледзі, хто там браскае дзвэрыма, мо некі злодзей ходзіць.
БРАЦІХА, ж. Братавая. Браціху бачыла на селе.
БРУЧКА, ж., устар. Пярсцёнак. Колісь, ек молодые ішлі до вэнца, то бручкі Ганна Хвэськова робіла з копэёк, а цепэр ужэ золотые кольца трэба.
БРЭХУНІЛО, м., неадабр. Падманшчык. От жэ брэхуніло, ніякой совэсці не мае.
БРЭХУШНО, ж., неадабр. Падманшчыца. Да гэта брэхушно ніколі праўды не скажэ.
БУКНУЦЦА, зак. Стукнуцца лбамі (звычайна пра дзяцей). Мамо, мы букнуліса лбамі, да боліць. – Нічого, до вэселля зажывэ.
БУЛЬБАТЫ, прым., экспр. Лупаты. Бульбата дзеўчына, але осеш вонэ, мо зато жонка будзе добра.
БУМКАЛО, н., экспр. 1. Пра таго, хто надакучае размовай. Годзі, бумкало, говорыў тэ, шчо не трэба. 2. Радыё. Выключ гэтэ бумкало, ужэ голова боліць.
БУМКАЛО, н. Дзіцячая гульня: прымацаваная да акна бульбіна, якою з дапамогай доўгай ніткі стукалі па шыбе. Мы не раз бумкало суседзям робілі ўвэчэры.
БУНТАЦЫЯ, ж., экспр. Неспакой. Дато мне трэба гэта бунтацыя?
БУНЬКА, ж. 1. Бурбалка. На водзе скачуць бунькі – будзе зноў дошч. 2. Пухір. Опёк руку, да онь якая бунька выскочыла
119 👁