ШЧОБ ТЫ ЦЯМАЎСА (ЦЯМАЛАСА).
ХВОРОБУ НА СВОЮ ГОЛОВУ ШУКАЦЬ. Рызыкаваць чым-небудзь. І трэба ему ўсе хворобу на свою голову шукаць, ніяк спокойно жыць не хочэ.
ХОДЗІЦЬ ОД ГІРША ДО ГІРША. Нічога не робіць. У его нема клопоту, ходзіць од гірша до гірша по селе.
ХОДЗІЦЬ ПО НАЧАЛЬНІКАХ. Вырашаць якую-небудзь справу з кіраўнікамі рознага рангу. А як жэ, трэба было немало ходзіць по начальніках, шчоб гэтые бумагі высстарацца.
ХОЦЬ ТЫ ГОЛОВУ СКРУЦІ. Пра непаслухмянага чалавека. Нічого не хочэ слухаць, хоць ты ему голову скруці.
ХОЦЬ ТЫ ПАДАЙ. Пра тое, што выклікае здзіўленне, абурэнне. Зайшла ў хату, а там хоць ты падай: усе кругом пороскіданэ.
Ч
ЧОРТ З ЛОЗЫ. Абы-які, дрэнны. Не чоловек, а чорт з лозы, ніколі і доброго слова не скажэ.
ЧОРТ ПОПОДАВАЎ. Пра таго, каго моцна пабілі. Чорт поподаваў ему, не будзе цепэр скакаць біцца.
ЧОРТОМ ПЫДШЫТЫ. Дрэнны, хітры чалавек. Гэто толькі здаецца, шчо Міхалко спокойны чоловек, а вон тожэ добрэ чортом пыдшыты.
ЧЭРЭЗ ПЕНЬ-КОЛОДУ. Абы-як. Чэрэз пень-колоду ў его ўсе гэтэ робіцца: шах-мах – і готовэ.
Ш
ШКУРА ВОЎЧА. (Нехта) дрэнны. Ну і шкура воўча, просіў, коб прывёз мне воз дроў, і не захоцеў.
ШКУРА ГОРЫЦЬ. Кручаны, непаседлівы. На ём шкура горыць, ні мінуты не поседзіць.
ШЧО ЎБІЎ ТО ЎЕХАЎ. Нічога не дзейнічае. Пра лянівага чалавека. Нічогусенькі не хочэ робіць гэты лодар: шчо ўбіў то ўехаў.
ШЧОБ І ЗАВОДУ НЕ БЫЛО. Понасцю. Стравілі бульбу свіннямі, шчоб ее і заводу не было, бо вэльмі абылеякі сорт.
ШЧОБ ТЫ ЦЯМАЎСА (ЦЯМАЛАСА). Пажаданне нядобрага. От шчоб ты цямаўса, ек ты мэне так моцно напужаў.
76 👁