Старонка 65
◀ / 68 ▶
СОБАЧЫЕ ВОЧЫ ПОЗЫЧЫЦЬ (МЕЦЬ). Не мець сораму. Гэто ж трэба собачые вочы позычыць, шчоб іці по суседзях да просіць грошэй на выпіўку. СОНЦЭ Ў ЗУБЫ ЗАГЛЯДВАЕ. Позні ранак. Уставай, ужэ сонцэ ў зубы заглядвае, пора худобу догледаць. СТО ЧОРТОЎ ВАРТЫ. Дрэнны. А ты думаеш, вона лепшая? Тожэ сто чортоў вартая. СТОЯЦЬ НА ДЗЫГЭЛІ. Мёрзнуць на халодным пранізлівым ветры. А чого ты будзеш стояць на гэтом дзыгэлі, зусем окачанееш. Т ТРЫ ШКУРЫ ЗДЗЕРЦІ. Запатрабаваць вялікую плату. Не ідзі просіць до Пэтра коня, бо вон тры шкуры здзерэ з цебэ. У УБІЦЬ У СВОЮ ГОЛОВУ. Надумацца нешта зрабіць. Гэто ж убіў у свою голову, шчо толькі цепэр ему трэба ехаць у лес, бытто заўтра нема дня. УЗЯЦЬ НА ПЭРЭЛОГІ. Захварэць. Вон думаў, шчо вечно будзе здоровы, але і его добрэ ўзяло на пэрэлогі – ледзь ногі цягае. УЗЯЦЬ НА ЦЫЛІНДРЫ. Прымушаць прызнацца ў чым-небудзь. Не хоцеў прызнавацца гэты дурэнь про свое махінацыі, але ек узялі его хлопцы на цыліндры, то ўсе мусіў росказаць. УЗЯЦЬ У МЯЛІЦУ. Пабіць. І тут ек узялі хлопцы гэтого розумца ў мяліцу, то ледзь жывы остаўса. УКЛІБІЦЬ У ГОЛОВУ. Пераканаць у чым-небудзь. Ніяк не могу гэтому дурню ўклібіць у голову, шчо трэба вучыцца. У ОБМОЛОДЗЬ ПОЙЦІ. Памаладзець. Бульба ў обмолодзь пошла, зноў зацвіла. Х ХАЙ СТРЭЧА СТРЭЦІЦЬ. Пажаданне нечага нядобрага. А чого мне іці его стрэчаць: хай его стрэча стрэціць. ХВОРОБУ З'ЕСЦІ. Мець нейкую непрыемнасць. Хворобу вон з'еў: думаў пыдмануць мэне, але не на того попаў.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 68 ▶