ШЧОТО Я. Выраз, які ўжываецца, калі размова ідзе пра самаўпэненага, фанабэрыстага чалавека. Вон такі чоловек: усе шчото я, а другіе нічого не понімаюць.
ШЧЭПІЦЬ ЗУБЫ. Раззлавацца. Бачу, вона ўжэ шчэпіла зубы, але здзержаласа, нічого не сказала.
Я
ЯД ПРОКЛЯТ. Дрэнны чалавек. От яд проклят, толькі гадосць якую-небудзь способны зробіць, а доброго – нічого.
ЯДОВІТЫ НА ЯЗЫК. Зламоўны. Не дай Бог ее зачэпіць: ядовітая на язык, тут жэ цебэ з гразей змэшае.
ЯЗЫКОМ ТРЭПЭСТАЦЬ. Гаварыць абы-што, балбатаць. Ек стане своім языком трэпэстаць, то ўсех обганіць – одна вона добрая.
81 👁