Рубельскі лексіка-фразеалагічны слоўнік (2008). М. І. Пашкевіч

 ◀  / 68  ▶ 
ОГОНЬ (ГОНЬ) МАЕ (ЯГО, ЯЕ). ОГОНЬ (ГОНЬ) МАЕ (ЯГО, ЯЕ). Нечага ці некага няма. Хоцеў ножоўкой обрэзаць сука, але огонь ее мае. ОДНА СЛАВА. У сё роўна. Помогаў я дзецям ці не помагау - одна слава. ОДНА ХАТА. Быць у сяброўскіх адносінах. Цепэр у Манькі з Ганною одна хата, бегаюцъ одна до другой бэспэрэстанку. ОПАСЦІ НА НОГІ. Захварэць на ногі (звычайна пра жывёлу). Нека хвороба напала на целя нашэ, да опало на ногі. ОСЕШ ТАМ (ВОНЭ). Выраз, які выкарыстоўваецца, каб падкрэсліць малазначнасць чаго-небудзь. Осеш там, неяк пэрэбудом гэту зшу бэз молока, а там будом бачыць, шчо з гэтой коровой робіць. п ПЛЮСКАЦЬ ВОЧЫМА. Няёмка сябе адчуваць. Возьмі якого подарка з собой, бо будзеш плюскаць вочыма. ПОЙЦІ СКРЭДОМА. Адправіцца ў невядомым кірунку. А хто знае, дзе вон блудзіць: нема цэлы дзень, недзі погиоу скрэдома. ПОКОТОМ ЛОЖЫЦЦА. Модна смяяцца, рагатаць. Ек почала вона ўспомінаць, як Іван до ее сватауса, то мы покотом ложыліса. ПОРОЦЬ ГАРАЧКУ. Спяшацца. Не поры гарачку, бо толькі людзей насмэшыш. ПОСТОПКА (ПЯТКІ) НЕ ВАРТЫ. Нікчэмны чалавек. Да вон жэ своей жонкі постопка не варты, а бач шчо выробляе. (ПРОПАСЩ) БЫ БУНЬКА НА ВОДЗЁ. Бясследна знікнуць; апынуцца ў складанай сітуацыі. А я тобе кажу седзі дома, нікуды не едзъ, бо пропадзеш бы бунька на водзе. ПРОЧЫНЩЬ ДЗВЭРЫ (ХАТУ). Наведацца. От дожыліса старые: нема кому дзвэры прочыніць, самые седзяць у хаці. ПРЫДЗЕ КОЗА ДО ВОЗА. Давядзецца нешта прасіць. Пошкодовау борону даць, але прыдзе коза до воза, тыўмэне тожэ нічого не получыш. ПРЫНЕСЩ ДЗІЦЯ Ў ЗАПОЛІ. Нарадзіць пазашлюбнае дзіця. Гледзі, не прынесі дзіцяў заполі, бо потом на цебэ ніхто i не погледзіць. (ПРЫЩ) НА РОЗБОР ШАПОК. Спазніцца. Шчо ж вы прышлі на розбор шапок? Яўжэўсе хорошые гуркі продала. ПУСЦЩЦА ЗА ВОДОЮ БЭЗ ВЭСЛА. Рызыкаваць чым-небудзь; рабіць неабдуманы ўчынак. Ці то ж у ее голова е на плечах? Кінула хату i пусціласа за водою бэз вэсла, поплеласа неведомо дзе шукаць шчасця
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 68  ▶